У сувязі з рознымі прэміямі актывізавалася кніжная тэма. Я хоць і ляжу трупам, але не магу маўчаць. Мне сёння па пошце прыйшлі заказы. Тры кнігі мне - усе навуковыя. Адна - малой! Вось пра гэтую кнігу можна гаварыць і гаварыць! А яшчэ лепш выдаць такую для нашых беларускіх дзетак. Я згодная вершыкі напісаць. Польская кніжыца пра тое, як "размаўляюць" розныя звяры, птушкі і гады. Афармленне супер! Вершыкі супер! Даўняя мая мара зрабіць такую па-беларуску. Як? Падкажыце, сябры, дзе знайсці выдаўца і спонсара. У Польшчы такія кніжкі разбіраюць, як гарачыя піражкі. На наступны год пасля выхаду першай двойчы ўзнавілі. Давайце ўсе разам возьмемся і зробім для нашых дзетак!
Звяртаю ўвагу
lada_aleinikВось тут можна прачытаць пра кніжачку:
http://czymzajacmalucha.pl/ksiazka/267-kto-robi-hu-hu-akademia-madrego-dziecka.html і спецыяльна для
julieka мае кніжныя паліцы. кнігі я люблю папяровыя, а электронныя чытаю, бо часта да папяровых ніяк не дабрацца. лічбавы варыянт выгадны яшчэ і для таго, каб паглядзець, што за кніга. а потым можна набыць папяровую версію пры жаданні.