Была сабе шкляначка.

Mar 15, 2015 15:19

Поўзаю са шчоткай, змятаю з-пад сала, што паспелі накрышыць, бо інакш прыпазе маленькі пыласосік - у ўсё ўцягне. А пылсосік адразу за мной нешта сваё гугнявіць. З'яўляецца самы вялікі брат. І аднекуль, ледзь не з-пад самай столі выпускае з рук шкляначку. Уся падлга ў аскепках, з якіх можна скласці толькі слова "дупа" і ніяк не шкляначку. Я перастаю варушыцца і дыхаць. Пыласосік спалохана раве. А зверху з-пад той самай столі гучыць вокліч героя...
Якія будуць варыянты?
Магу падказаць: слова з трох літар.
Здагадаліся?
Не знаю, хто з вас што падумаў, але гэта было:

YES! я першы раз у жыцці разбіў шклянку!

Дасягненне, чо.
А падлога затое не толькі падмеценая, але і памытая :) Так і жывем

нядзельнае, дзеткі як кветкі

Previous post Next post
Up