Кум.

Feb 19, 2015 20:37

Сёння чацвер. Па народнай традыцыі ў гэты дзень на маслечным тыдні частавалі кумоў.

Перафразуючы адну вядомую прымаўку, хочацца напісаць: адзін кум - не кум, два кумы - паўкума, а вось тры кумы - гэты кум! А ў мяне атрымалася, што толькі трэці кум - кум!
Першы мой кум, не паверыце, праваслаўны святар. Калі я бачыла яго апошні раз - згадаць цяжка!
Другі мой кум (толькі не смейцеся!) - мент. Ці не на хрэсьбінах уласна бачыліся?
Трэці кум (мне ўжо самой смешна!) - паэт! пакуль не наракаю!
А вось самы мне кумок дарагі - ні разу не кум! Такое вось жыццё.
Ну, і кумачкі, няма чаго Бога гнявіць! Усе тры помняць і хрэснічкаў, і пра мяне не забываюцца.
Пайду бліны пячы.
Усім бліннай Масленкі!

кум, Масленка, блін

Previous post Next post
Up