не дай мне мілая здохнуць
не дай мне засохнуць мілая
чарніла ў душы маёй ёбнутай
і ў сэрцы маім - чарніла
і ў цёмнай свядомасці нетрах
узрастаюць літары чорныя
як можна такому мне верыць
ці быць хоць у нечым пэўнаю?
не дай жа мне здохнуць мілая
надыхацца дай табою
цябе абгарнуць усю крыламі
і захлынуцца ў двубою
не дай мне засохнуць мілая
пакрый маё лісце расою
калі мы разам мы - сіла
мы непераможныя двое..
а дай мне мілая подыху
а дай мне любая дотыку
каханне - штодзённы подзвіг
каханне - такі наркотык
хоць свет распадаецца кумільгна
і дні ўжо не варта лічыць
не дай жа мне здохнуць мілая
дай любая мне любіць
арыгінал вось тут:
http://izdryk-y.livejournal.com/221005.html