Палац у Паланечцы

Mar 20, 2014 02:14

Досыць хутка палац у Паланечцы, што размешчаны недалёка ад Нясвіжа, можа апынуцца у маёмасцi прыватнага ўладальніка: палац выстаўлены на продаж. У польскай прэсе ёсць интерьвью з Мацеем Радзівілам, дзе спадчыннік знакамітага роду (Радзiвiлы некалі валодалi гэтым палацам), разважае на тэму куплі сядзібы; схіляючыся, зрэшты, да таго, што гэтая купля, ўсё ж такі, была б занадта каштоўнай для яго. Мацей паходзiць менавіта з той галiны роду Радзівілаў, якая некалі валодала Паланечкай.

Самым вядомым з гаспадароў палаца быў Мацей (тезка сучаснага Радзівіла). Ён i пабудаваў гэты палац. Гэта быў чалавек мастацтва і не дзіўна таму, што палац у Паланечцы пабудаваны па ўзоры італьянскай вілы.

Вось фота палаца ў Паланечцы, ды яго італьянскага першавобраза - Villa Trivulzio (злева направа).


Найбольш цiкавым элементам дэкору палаца з'яўляюцца гермы - чатырохгранныя слупы, якiя былi завершаныя скульптурнымi галовамi (першапачаткова гэткiя слупы завяршалiся выявай бога Гермеса).


Як можна бачыць, раней гэтых герм было больш, і наогул - дэкор дайшоў да нашага часу не цалкам.


Палац у Паланечцы - прыгожы, арыгінальны будынак, дзе бывала шмат цікавых людзей: рускі пісьменнік Фанвізін, на прыклад.


Добра калі ён апынецца ў добрых руках.

Паланечка, архiтэктура Беларусi

Previous post Next post
Up