Касцёл і прытулак Сьв. Духа ў Гародні

Jun 16, 2015 21:45

На вуліцы Савецкай у Гародні ёсць вось такі будынак. Ён здаецца ня надта старажытным, між тым яму ўжо не адна сотня год: пабудаваны ён быў ў 16 стагоддзі, з дазволу каралевы Боны Сфорца.


Касцёл Сьв. Духа мог бы выглядаць інакш, прыкладна так.



Цэнтральны будынак з калёнамі - гэта невялікі касцёльчык, бакавыя крылы (першапачаткова аднапавярховыя) змяшчалі ў сабе прытулак для жабракоў.

Комплекс касцёлу і прытулку Сьв. Духа на малюнку Н. Орды, 19 ст.


Заснаванне такога плацдарму сацыяльнага клопату пра гаротных - безумоўна добрая справа каралевы Боны, чыя роля ў гісторыi Гародні заслугоўвае ўшанавання ў ёй яе імя, ўжо ніяк не менш, чым роля правадыра сусветнага пралетарыяту, помнік якому стаіць з працягнутай рукой на адной з цэнтральных плошчаў гэтага горада, названай у яго гонар.

Бона Сфорца.


Для захоўвання прадуктаў харчавання выкарыстоўваліся вялікія сутарэнні пад комплексам. Наведаць частку падзямелляў можна і зараз, проста зайшоўшы ў аптэку, ўваход у якую размешчаны з боку ўнівермага. Зараз будынак выкарыстоўваецца чыноўнікамі: туды куды хадзілі на малітву - ходзяць зусім за іншым.

архитектура Гродно, Касцёл Св. Духа

Previous post Next post
Up