"Ты сто пудоў вычварэнка"

Sep 21, 2010 06:11


Сказала сёння мая маці, калі даведалася, што я а палове на шостую раніцы пішу планы-канспекты ўрокаў па мове і літаратуры. Не, вы не падумайце, я б учора напісала, але стомленая была занадта, вось і вырашыла, што калі выспацца і ўстаць раненька, то падрыхтоўка будзе больш якаснай. Я памылілася. Але гэтага і трэба было чакаць.

Добрай, значыцца, раніцы. Гэта быў лірычны зачын.

У дзяцей людзей па праграме Быкаў. Некалькі гадзін. Таму пытанне: ці можа ёсць у каго ў нататніках ці яшчэ дзе якія-небудзь быкаўскія афарызмы? Ну, ці там проста разумныя яго думкі.

Я, канешне, мала спадзяюся на тое, што мне хто-небудзь што-небудзь параіць, але ж раптам знойдуцца добрыя людзі. (гэта я так вас  правакую на актыўныя дзеянні і на рэакцыі кшталту: "Ды ты што! У нас паўнюсенькія нататнікі выказванняў Быкава. Вось табе парачка".

Дзякуй за ўвагу.

крык душы, учыцелька

Previous post Next post
Up