вонтэд!

Jan 27, 2012 13:46

У сувязі з тым, што я неяк раптоўна з галавою трапіла ў самастойнае жыццё, я цяпер ем выключна буцеры і пельмені, развяла ў хаце бардак, хаджу ў брудных джынсах і швэдары адчуваю падрэбу завесці мужыка кацяня. Пажада шэранькае. З блакітнымі вочкамі. Без пародаў там і радаслоўных розных нават можна. Таму калі раптам нехта з вас мае жаданне падагнаць жэншчыне мужыка кацянятка, то з мяне... ну не ведаю... яблычны пірог і гарбата. Ну ці там на кніжку якую-небудзь магу памяняцца.

жысць-жытуха, добрым людзям, мі-мі-мі

Previous post Next post
Up