Падарункі

Jan 02, 2011 21:26

Учора да мяне прыходзіла сяброўка. Ну і пакуль мы там сядзелі-пляткарылі нам патэлефанавала нашая трэцяя сяброўка, ад якой паўгады таму сышоў муж. Карацей, яна нам тэлефануе і нічога не можа сказаць, бо ці то смяецца, ці то плача. Праз хвілін 10 мы ад яе дабіліся праўды. А гісторыя такая. Павіншаваў яе са святамі мужанёк. Даслаў цацку трусіка, грошы ў канверце і...піццу. ПІЦЦУ!!!!!
Мы яшчэ да самай глыбокай ночы толькі і паўтаралі што: ПІЦЦУ???!!!! ПІЦЦУ???!!!!
 З гэтай нагоды пытанне: ну як бы з трусікамі і грашыма яшчэ больш-менш ясна. Але ПІЦЦА!!! Мужчыны, што ўласна ў вашай семіётыцы азначае піцца?

З.Ы. мая фантазія нарадзіла колькі неблагіх кампiляцый: піцца, этымалагічны слоўнік і вадкасць каб здымаць лак з пазногцяў; ці піцца, кавалак арматуры і тэрмас; піцца, бюсцік леніна, дыск Веркі Сердючкі

ЭМіЖО, сядзіш тут!, а жыць добра

Previous post Next post
Up