В районном Центре культуры прошел концерт ко Дню учителя.

Oct 11, 2015 11:31


Урачыстасць, прысвечаную Дню настаўніка, якая адбылася на мінулым тыдні ў раённым Цэнтры культуры, адкрыў прыгожы паланэз у выкананні юных танцораў, за якім, як і за кожным дасягненнем дзіцяці, стаіць таленавітасць, прафесіяналізм і цярпенне настаўніка, яго бясконцая любоў да сваёй справы і вучняў.

У гэты дзень віншаванні ад імя раённай улады настаўнікам Капыльшчыны даслала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Самыя шчырыя словы падзякі ў адрас педагогаў прагучалі ад начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алены Міхайлоўскай, а таксама ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людмілы Камёнкі.



І. Кісляк віншуе настаўніцу музыкі СШ №2 г. Капыля Т. Ермаловіч


- Сёння складаныя задачы стаяць перад сістэмай адукацыі ў цэлым, перад кожным з вас, - адзначыла ў сваім выступленні Алена Станіславаўна. - 21 стагоддзе - стагоддзе высокіх тэхналогій. Зараз настаўнік павінен быць прафесійна пісьменным, валодаць найноўшымі сродкамі і методыкамі навучання і выхавання, бо так важна навучыць дзяцей самастойна думаць, прымаць рашэнні і несці адказнасць за свой выбар.

Лепшым педагогам Капыльшчыны былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды. Так, Ганаровай граматы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама былі ўдастоены дырэктар СШ №2 г. Капыля імя Ц. Гартнага Дзмітрый Рамановіч і намеснік загадчыка  ясляў-сада  №1 г. Капыля Наталля Кульбіцкая. Падзяку начальніка ўпраўлення атрымала вядучы спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Карпяленя. За рэзультатыўную працу, поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення шэраг педагогаў былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама, раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму, Падзякамі начальніка аддзела. Спіс узнагароджаных падоўжылі і тыя, хто знаходзіць час на выкананне грамадскіх абавязкаў, хто садзейнічае галіноваму прафсаюзу ў рэалізацыі праграм яго дзейнасці.



На сцэне - «Дударыкі»

Хвіліны сапраўднай асалоды ўдзельнікам свята падарыла выступленне ўзорнага фальклорнага ансамбля «Дударыкі» нацыянальнай гімназіі №14 г. Мінска пад кіраўніцтвам нашага земляка Дзмітрыя Ровенскага. Юныя артысты, улюбёныя ў народную творчасць, напоўнілі залу мноствам самых яскравых эмоцый.

Гледачам перадаліся іх радасць і захапленне беларускай музыкай. Напрыканцы ўрачыстасці Дзмітрыю Ровенскаму, які ў свой час закончыў СШ № 2 г. Капыля, было ўручана пасведчанне ганаровага выпускніка гэтай навучальнай установы.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота аўтара
Источник http://www.kopyl.by/?p=42871#more-42871

Previous post Next post
Up