Livejournal
Log in
Post
Friends
My journal
as_kuznetsou
Праваабаронцы пікетавалі беларускую амбасаду ў Маскве
Mar 27, 2012 23:36
Каля пятнаццаці чалавек пікетавалі амбасаду Беларусі ў Маскве з патрабаваньнем да афіцыйнага Менску адмяніць сьмяротнае пакараньне.
Паводле а з удзельнікаў дазволенага ўладамі пікету, прадстаўніка праваабарончага руху «За правы чалавека» Яўгена Іхлава, паліцыя да пікетоўцаў была настроена ляяльна.
У акцыі бралі ўдзел актывісты апазыцыйнага руху «Салідарнасьць», руху «За правы чалавека» і беларускія праваабаронцы, перадае Інтэрфакс.
Пікетоўцы заявілі, што Беларусь - адзіная краіна Эўропы, дзе існуе сьмяротнае пакараньне.
Leave a comment
Previous post
Next post
Up