dziakuj basowiszcza

Jul 21, 2008 18:09

Паслухаўшы заўзятараў фэсту, дык раней усё было лепш: панкі дзічэй, песьні грамчэй, трава зеляней.
Мне параўноўваць няма з чым. другі раз толькі была. Але ж я ўспрымала фэст праз прызму майго добрага настрою, напэўна, таму і Басовішча вярнула шмат добрых эмоцый.
Пройдзе год, усе "касякі" забудуцца, і мастадонты зноў будуць казаць: "вось у мінулым годзе было... а цяперака? цьху!"
Я таксама буду ціхенька ўспамінаць:
  • як мы рупліва працавалі напярэдадні, каб нам дазволілі зьехаць у пятніцу
  • як мы памылкова селі на аутобус да Гародні, які меўся ісьці восем гадзін, і зьздіўленыя кандуктар і вадзіцель адшукалі нас у салоне і растлумачылі што да чаго
  • як мы тры разы складалі палатку, ажно пакуль не зрабілі ўсё як трэба
  • як мы гулялі па борыку ў новых маечках са знакам бясконцасьці, які я, нягодніца, адразу празвала "сіські"
  • як мы хацелі спаць (цяжкія працоўныя вечары, дарога і піва рабілі сваю справу), але ж дачакаліся феерычнага выступу Зьміцера Вайцюшкевіча.
  • як клаліся спаць зусім зьнясіленыя, пад гукі гуляньня пьяных палякаў і браткоў беларусаў
  • як хадзілі раніцой мыцца ў купальніках пад халодную ваду з бочкі
  • як павольнай хадою гулялі па Гарадку і якісьці панк падарыў нам блакітныя кьветачкі
  • як сутыкнуліся з цяжкасьцямі перакладу і замест чаканага рассольніку атрымалі ў Кіллер бары булён з кубіку
  • як пазнаеміліся, у тым жа бары, з цудоўнымі прыемнымі людзьмі і потым зь імі жа фарсіравалі ручай і зараслі асоту, камышоў і крапівы, бо так карацей было ісьці з возера
  • я буду ўспамінаць, як мы калбасіліся пад добрую, гучную і разнастайную музыку
  • як пыталіся размаўляць з палякамі, пачынаючы ад сівой бабулькі ў цягніку і скончваючы байкерам-аматарам Басовішча
  • я буду успамінаць сьмешныя польскія словы: "піва з сокем", "келбасы", "лёды", "добже", "вшістко", і замест "дай пяць" буду казаць "пентак"
  • я не забуду, як нам здавалася, што ўвесь канцэрт гітарыст Нейра Дзюбеля граў асабіста для нас. Мо таму, што мы, такія прыгажунькі, заўзята скакалі ў першым радзе, а мо таму, што з раніцы мы пазнаеміліся з ім на лавачках перад сцэнай і ен проста пазнаў нас.
  • я не забуду як на абратнай дарозе мы выйшли каля возера и пакуль некаторыя купаліся, я ляжяла ў роднай беларускай іржы і глядзела на блакітныя аблокі
Мне спадабалася. Яшчэ хачу пабачыць сваю фотку з натоўпа на generation.by і лічыце - я сваю праграму максімум выканала.
*крычу, як памідораў* дзяяякуууй, Бааааасооооовіішчаааааа!!!

культура, музыка, Беларусь, настроение, путешествие, Польша, Басовішча

Previous post Next post
Up