Мае анёлы

Jul 08, 2008 17:39

І дзень быў такі сьвяточны. Сядзелі так добра, гаманілі. Па-старому, як калісьці на Каммуністычнай.
Трэ ж было патэлефанаваць і паламаць усю маліну. Як адрэзала. І піць ужо не пілося, і словы не ў дугу, і жарты міма кассы. Сядзела, сумавала, хавала позірк, рабіла выгляд, што ўсё добра. Ах, сэрцайка-то баліць.
Дахаты ісьці абсалютна не жадала. Каралі парвала, бо знерваванымі рукамі круціла іх...
Добра, што ў такія моманты разам мой анёл-абаронца. Колькі разоў ужо так здаралася, што калі б не ён, то румзала б сьлёзы ў адзіноцтве. Не, нічога б з сабой не зрабіла, не па мне такое, але ж калі ёсьць хто ў цяжкую хвіліну побач, то ўжо становіцца нашмат-нашмат лягчэй.
І яшчэ яно. Гукі такія чароўныя. І ўспамінаецца дзяцінства, зіма, заняткі музыкай у вялікім пакоі дома. Адразу не атрымліваецца, і гукі такія адрывістыя, пальцы, здаецца, негнуткія, а потым лягчэй.. лягчэй... палілася музыка. Во, не ўсю ахвоту адбіла настаўніца па музыцы. Яшчэ памятаюць пальцы мае нешта з Моцарта. А тут яшчэ і Stabat Mater, і сёмая.
Заўсёды любіла гукі фартэпіяна. Калісьці катэгарычна не ўспрымала скрыпку. Ну пілікае сабе і што? А з цягам часу неяк праніклася, зразумела і палюбіла. Таму гэтая сумесь, калі ў галаве гучыць партыя для скрыпкі, а наяве фано.. мммм...
Ізноў я вяртаюся да нармальнага стану. Калі б выпаў шанец нешта змяніць у мінулым, думаю, пакінула б ўсё як ёсьць. Маё жыцце, мая радасьць, мой смутак.

каханьне, музыка, анёлы, настроение, работа, каралі

Previous post Next post
Up