Fly people fly

Mar 11, 2009 22:18

Усё, не жадаю ні ў які Магілёў ехаць. Я хварэю, мне лячыцца трэба, а не па халодных электрычках смыкацца і ногі ў мокры сьнег кунаць. Начаваць на турбазе з незаклеенымі назіму вокнамі... б-р-р..
А найперш, чаму я б з задавальненьнем засталася ў Менску, гэта тое, што 14-га сакавіка будзе ў Граффіці канцэрт  The UNB. а-а-а!! ну што так не шанцуе-та? ну дзе яны былі, калі я месяц таму мела вольны час і шукала іх у афішках?
Ну з The UNB то яшчэ нічо, 21-га можна патрапіць, галоўнае варону не злавіць, а вось з "Рок-Каранацыяй", якая ўжо апошні год "рок", зь ёю як быць?
Можа ў каго тэлепорт ёсьць? мне толькі на вечар суботы:  Магілёў - Маладзечна - Магілёў, а потым аддам.

the unb, бесит, ЧГК, музыка, Беларусь, планы, культура, даунтаун, путешествие

Previous post Next post
Up