Яшчэ якая падстава

Jan 10, 2009 16:23

Як я ні намагаюся адмежавацца ад размоў пра эканоміку ў цяперашні момант, бо, каб яшчэ паразмаўляць зь якім разумным эканамістам, то я б з задавальненьнем, а як з пустога ў парожняе перасказваць адзін аднаму слыхі, то гэта безь мяне. І ўсё ж такі есьць дзьве навіны, якія , здаецца самі адшукалі мяне:

Мінпрацы Беларусі не лічыць праведзеную дэвальвацыю рубля дастатковай падставай для індэксацыі зарплатаў
Гэта было б сьмешна, каб не было так сумна. калі я ўяуляю людзей з маленечкіх раённых гарадкоў, якія не хапаюць апантана тэлевізары і матацыклы, бо грошай як не было, так і не будзе. яны глядзяць навіны па старэнькаму гарызонту, ўздыхаюць, бяруць торбачку і сунуцца да крамкі - набыць на тры кіло цукру звыш звычайнага.

Ну і другая навіна: 
МТС повышает тарифы на большинстве ТП с 9 февраля
Адразу скажу, што даўно ўжо чакала гэтага павышэння. І толькі ўсё думала "ну калі ж".

даунтаун, агенство новостей ОБС, Беларусь, телефон

Previous post Next post
Up