Dec 22, 2008 22:27
так цяжка чуць гэта. Так невыносна цяжка. Чуць, что той чалавек, аб якім усе мроі і сны, не дае ведаць аб сабе.
Чуць навіны ад чужых людзей. Мімаходам, знянацку, раптоўна, само сабой разумеючы, што ты павінна аб гэтым ведаць. А ен не сказаў. Не напісаў, не патэлефанаваў, не паставіў у вядомасьць, не палічыў патрэбным.
Не жадае каб ведала, ці мо злуе, ці проста забыўся. Колькі розных версій у галаве, колькі дум, колькі варыянтаў праносіцца паміж дзьвума моцнымі грукамі сэрца, якія ажно аддаюцца ў вушах.
Тук! забыўся на мяне; не патрэбная, нават як сябар; не жадае бачыць; баіцца, што прымушу сустрэнуцца; не жадае бачыць; злуе на нешта; забыўся, што я чакаю яго... Тук!
Навошта ўсё гэта ўва мне? Адпусьці мяне! Не жадаю больш болю. Ён такі моцны і невыносны! не, не, не, калі ласка, не рабі гэтага са мною... Тук!
Яно яшчэ б'ецца
каханьне,
сэрца