Dec 15, 2008 19:07
А яшчэ субота і нядзеля прынеслі мне шмат добрага настрою. Я згуляла ў афігенныя "ВесТочки", ды й яшчэ першы раз была ў "палях".
Па-першае, гульню пісалі мае ўлюблёныя аўтары :)
па-другое, тое, што я, за сваю чатырохгадовую кар'еру штабнога пацука, усё ж такі вырашыла вылезьці ў поле, само па сабе нехілы крок наперад і новая доза адрэналіну.
па-трэцяе, мы бралі на тэст-драйв JPS і гэта таксама нам вельмі падабалася. Вось рэч дык рэч. Амаль што не капаліся ў мапах. Так, пару дотыкаў сцілуса і стальны жаночы голас гатовы правесьці на край сьвета. Канешне, мы спрачаліся з Тамарай (такое імя было прапісана ў наладках аццкай машынкі), не слухаліся, зьмянялі маршрут, жартавалі, але яна старанна перапрацоўвала накірунак і зноў ветліва папярэджвала... Больш за ўсіх з Тамарай размаўляў Кірыл:
- Здаецца, напрыканцы, яна дасьць табе свой нумар тэлефона! - падпускалі шпількі мы.
У нядзелю цудоўна згулялі ў ШДК. Вось гэта я разумею: камандная гульня. Ну нарэшце! Гулялі проста, з добрым настроем, нічога не "ранялі", вышэй галавы не скакалі.
Яшчэ раз пераканалася, што капітанства - цяжкая праца, якая ўсё ж такі можа прыносіць, раз-пораз, задавальненьне.
Настрой выдатны, пасьля бурных выхадных ніфіга не выспалася, але ж аказалася гатовая да ўдарнай працы.
Цікава, наколькі такога энтузіязму хопіць?
ЧГК,
отдых,
encounter,
себяощущение,
город,
настроение,
адреналин,
машины