рок-музыкант старых традыцый

Oct 15, 2008 14:24

Калі чытаеш твор якога-небудзь сучаснага аўтара, то вельмі цікава даведацца, якія кнігі ён чытаў у дзяцінстве, што паўплывала на яго творчасьць. А потым знаходзіць водгукі і ўсьміхацца ім. Так можа стацца, гэты аўтар падабаецца менавіта таму, што вы чыталі нешта аднолькавае, а можа стацца, што ён такім чынам параіць вам неверагодна цікавую кнігу, пра якую вы раней не чулі і не ўяулялі пра яе існаваньне.
Так сама ж і з музыкай. Сеньння я даведалася, якую музыку слухаў Лявон Вольскі. Мне, як заўзятай аматарке яго творчасьці, было вельмі цікава. Шмат чаго я слухала. Шмат што цяперака абавязкова паслухаю. І, напэўна, пазнаю сям-там вытокі Крамбамбулі, НРМу (Мроі) альбо Zet.
У маёй вялікай сям'е амаль усе сяк-так музычна адукаваны. Дзядзькі мелі амаль абсалютны слых і ў маладосьці саматужна асвойвалі музычныя інструмэнты, нават, гралі ў джаз-бандзе. Адзін на саксафоне, другі на кантрабасе. Дык я гэта чаму рассказваю? Таму, што якая б музыка не грала ў маім пакоі, бацькі заўсёды супакоена казалі: "што б чалавек не слухаў, ён рана ці позна пачне слухаць джаз". Для мяне гэта "поздна" яшчэ не надышло. Але, даведаўшыся, што і  такі аўтарытэт, як Вольскі, вырас на джазе, шлях да гэтай музыкі стаў для мяне карацей яшчэ на некалькі крокаў.

культура, Вольскі, музыка, кнігі, интернет, дзяцінства

Previous post Next post
Up