Ліст, які я ніколі не дашлю

May 05, 2008 16:54

Красавік, 19

Вясновае прывітаньне!

Унас ўсё амаль зялёнае. А калі ты атрымаешь гэтую паштоўку. дык ужо, напэўна, раскьвітнеюць сады. Наўкол будзе такі мядовы пах. Ну зусім як тады, калі ты ад'язджаў.
А цяпер шчэ халодна. У гэтым годзе ў горадзе пасадзілі нейкія жоўтыя кветкі. У мінулым годзе былі спрэс чырвоныя цюльпаны, а цяпер гэтыя жоўтыя. Колер растанньня... Можа цюльпаны будуць пазней?
Я гуляю па горазде і адчуваю сябе Маргарытай, якая шэпча свайму майстру: "Адпусьці мяне альбо дай знак".
Здаецца, трэба толькі прысесьці на лаўку, як з'явіцца Азазелла как спакушаць спатканьнем з табой. Смьешна? Мне таксама
Я кажу сама сабе, што ўсё гэта глупства. Я вучуся быць самастойнай. Калі не пакідаешь для сумных думкаў вольнай хвіліны, то атрымліваецца.
Цяжка, што мы так мала размаўляем у джабберы. Я разумею, што табе няма калі, таму, было б добра, каб ты сам пісаў мне, калі ты незаняты. Але ж гэта неабавязкова. Лепш пішы, калі захочацца са мной паразмаўляць. Мне будзе вельмі прыемна, што ты памятаешь пра мяне. Мне так лягчэй, насамрэч.
І калі ты баішься, што гэта дасьць мне неспадзяваную надзею, дык не. Я ж усё разумею.
Жоўтыя кветкі - сымбаль растанньня.
Цалую

каханьне

Previous post Next post
Up