Leave a comment

arteume May 9 2010, 11:46:13 UTC
7.5. Вядомы амерыканскі кангрэсмэн-кансерватар, змагар з Новым сусьветным парадкам Рон Пол (гл. фота ўверсе) напісаў 23 красавіка ў сваім блогу (http://dailypaul.com/node/132620): доктар
“Андрэй Mендэрэй, мы будзем памятаць пра Вас. НСП: мы ведаем [НСП - Новы сусьветны парадак. - Рэд.].
Калі ласка, зрабіце гэты надпіс як наш спосаб сказаць НСП, што мы ведаем пра відэа, мы ведаем аб забойстве.
Гэты чалавек паклаў сваё жыцьцё на алтар праўды. Калі ласка, дапамажыце яго мары зьдзейсьніцца ў памяць яго ахвяры.
Тыя з вас, хто разьмесьціць надпісы, можа дапамагчы гэтым таксама. Гэта абсалютна негвалтоўна, каб проста паказаць на тое, што мы ведаем. І можаце сабе ўявіць, колькі людзей будуць пытацца ў вас: “Хто такі Андрэй Мендэрэй?”, - калі ў вас ёсьць кашуля з надпісам “Андрэй Meндэрэй - Я ВЕДАЮ!”, а яны ня ведаюць…?” (канец цытаваньня).
7.6. Таксама ў справе змаганьня за праўду вакол “Катыні-2” варта адмыслова адзначыць працу журналістаў сайту kavkazcenter.com.

8. Вось па гэтым адрасе (http://lyzakov-pavel.livejournal.com/) знаходзіцца ЗВАРОТ ДА МІЖНАРОДНАЙ ГРАМАДСКАСЬЦІ, адкрыты да падпісаньня, дзе прапануецца правесьці міжнароднае рассьледваньне абставін авіякатастрофы пад Смаленскам. Падаем яго тэкст:
“Ігнаці Райс, Леў Троцкі, Сьцяпан Бандэра, Зелімхан Яндарбіеў, Аляксандр Літвіненка … Вельмі розныя палітычныя дзеячы, непадобныя біяграфіі. Але ёсьць у іх лёсах і нешта агульнае - усіх гэтых людзей, што былі непрымірымымі ворагамі Лубянкі й Крамля, чэкісты зьнішчылі, не саромеючыся таго, што яны знаходзіліся на замежнай тэрыторыі. Ледарубам і палоніем, сінільнай кіслатой і выбухоўкай… Цяпер шмат хто ў сьвеце бачыць сур’ёзныя падставы дадаць да гэтага сьпісу імёны загінулага польскага прэзідэнта Леха Качыньскага і ўсіх тых, хто ляцеў зь ім на адным борце. Хоць яны якраз знаходзіліся на тэрыторыі, дзе чэкісты адчувалі сябе не гасьцямі, а гаспадарамі. Асноўныя довады, якія прыводзяць праціўнікі “лубянскай версіі” гібелі прэзідэнта Польшчы, зводзяцца да таго, што гэта “занадта жахліва” і “залішне небясьпечна для крамлёўскіх чэкістаў у выпадку іх выкрыцьця”.
Аднак у 1999-м годзе, пасьля серыі падрываў жылых дамоў у Маскве і Валгадонску, мініруючы жылы дом у Разані, чэкісты не палічылі сваю задуму “занадта жахлівай”! І яны не пабаяліся тады ніякіх выкрыцьцяў. Падрываючы аўтамабіль былога прэзідэнта Ічкерыі Зелімхана Яндарбіева ў замежнай дзяржаве - Катары, яны таксама ніколькі не баяліся выкрыцьця. Ды і ў рэальнасьці не паплаціліся амаль нічым, будучы схопленымі за руку…
“Нішто не занадта” для расейскіх служыцеляў плашча і кінжала, калі гаворка ідзе аб захаваньні іх улады або аб зьнішчэньні іх праціўнікаў. “Перазагрузка” адносін з Крамлём, у якім па-ранейшаму запраўляюць людзі з Лубянкі, стала для Польшчы перазагрузкай Катыні. І, на жаль, даводзіцца прызнаць - гэта заканамерна.
Таму мы заклікаем міжнародную грамадскасьць старанна рассьледаваць акалічнасьці смаленскай катастрофы, ні ў якім разе не адкідаючы загадзя версію пра тое, што аўтарамі Катыні-2 сталі калегі й пераемнікі тых, хто зладзіў Катынь-1. Смаленскі “туман”, які схаваў акалічнасьці катастрофы, значна шчыльнейшы і гусьцейшы, чым знакаміты лонданскі…”.

9. І апошняе. Афіцыйныя зьвесткі аб выніках рассьледваньня маюць права паведамляць толькі прэм’еры Польшчы і Расеі - Туск і Пуцін. Заўтра, у сераду, 28 красавіка, плануецца выступ першага. Наколькі мы цяпер разьбіраемся ў сітуацыі ў сьвеце, заўтра Туск будзе ўсіх пераконваць, што прычнай аварыі былі альбо віна пілота, альбо тэхнічныя непаладкі самалёта… Заўтара гэта праверым. Чакаць нядоўга…

Reply

arteume May 9 2010, 11:47:32 UTC
Рэдакцыя
10. Пасьля выкладаньня фактаў і розных меркаваньняў, час падаць зьвесткі пра стаўленьне да аварыі розных бакоў. Пачнем з афіцыйнай пазіцыі Польшчы, якую павінен прадстаўляць прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск (гл. фота зьлева) і пра чаканы выступ якога мы пісалі ў канцы папярэдняй часткі гэтага матэрыяла. Нагадаем, 28 красавіка ён павінен быў абвясьціць першыя зьвесткі аб выніках рассьледаваньня авіякатастрофы, якая адбылася 2,5 тыдня да таго. Туск выступіў, спраўдзіўшы наш прагноз і нават пераўзышоў яго.

Вось інфармацыя пад загалоўкам “Без сенсацый” (узятая адсюль: http://www.expert.ru/articles/2010/04/28/without_sensation?esr=4):
“Прэм’ер Польшчы Дональд Туск агучыў у Варшаве інфармацыю аб ходзе рассьледаваньня катастрофы прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам. Ён запэўніў польскае грамадства, што Расея вядзе работу аператыўна, дакладна і адкрыта. Тым самым ён спыніў спробы партыі Качыньскіх абвінаваціць Маскву ў датычнасьці да гібелі прэзідэнта Польшчы (гл. фота Яраслава Качыньскага ўверсе справа).
«Зь першых гадзін катастрофы мы знаходзімся ў сталым кантакце з расейцамі», - адзначыў Туск. Па яго словах, адбылося некалькі сустрэч з прэзідэнтам РФ Дзьмітрыем Мядзведзевым (у Кракаве) і прэм’ер-міністрам РФ Уладзімірам Пуціным. «Няма ніякіх падставаў казаць аб тым, што расейскі бок якім-небудзь чынам ўскладняе сьледства”, - запэўніў ён. Туск падкрэсліў, што Эдмунд Кліх, афіцыйны прадстаўнік польскіх уладаў у Маскве, «мае поўны доступ да матэрыялаў сьледства».
Як прызнаўся прэм’ер-міністр, ён не чакае сенсацый ад расшыфроўкі запісаў «чорных скрыняў». Але Туск не сказаў, што вядома асабіста яму… ” (канец цытаваньня).
Прыкладна той жа зьмест падало й іншае выданьне (www.delfi.ua/news/daily/foreign/tusk-rasskazal-kak-idet-delo-o-krushenii-tu-154.d?id=935113):
“Прэм’ер Польшчы Дональд Туск на прэс-канферэнцыі распавёў аб тым, як ідзе рассьледаваньне авіякатастрофы пад Смаленскам, у якой загінуў Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі.
Туск высока ацаніў працу расейскіх эксьпертаў і адзначыў, што рассьледаваньне праходзіць абсалютна празрыста. “Рассьледаваньне выклікае вельмі шмат эмоцый. Уся супольнасьць і я таксама зь вялікім нецярпеньнем чакаем вынікаў рассьледаваньня. Але ключавым у гэтай справе з’яўляецца дакладнасьць і адпаведнасьць усім міжнародным працэдурам. Залішняя хуткасьць замест дакладнасьці можа прывесьці да сумных наступстваў і пашкодзіць рассьледаваньню”, - заявіў Туск.
Зараз - і гэта пацьвердзіў прэм’ер Туск - дакументы, ноўтбукі і мабільны тэлефон прэзідэнта Качыньскага знаходзяцца ў польскага боку.
Дональд Туск адзначыў: расейцы робяць нават больш, чым павінна быць па ўсіх міжнародных правілах. “Расейскі бок выконвае ўсе абавязальніцтвы, якія выцякаюць зь міжнароднай чыкагскай канвенцыі і нават, па нашай ацэнцы, у многіх сітуацыях гатовыя выйсьці за рамкі міжнародных пагадненьняў, калі гэтага чакае польскі бок“, - падкрэсьліў прэм’ер Польшчы.
Пра прычыны катастрофы Туск нічога не сказаў, прычым, некалькі разоў ён адзначыў, што пакуль ня будуць расшыфраваныя ўсе паказчыкі, казаць што-небудзь няправільна. І прывёў прыклад: каб дакладна ўсталяваць час сутыкненьня зь зямлёй - 07:41 (па Кіеве) - давялося дасьледваць больш за два тыдні.
Цяпер дакладна вядома толькі тое, што да сутыкненьня з зямлёй усё сістэмы самалёта працавалі спраўна. “Сёньня зь вялікай доляй дакладнасьці можна сказаць, што прычынай катастрофы ня стала аварыя ці выбух на борце самалёта“, - паведаміў Дональд Туск.

Reply

arteume May 9 2010, 11:48:55 UTC
Прэм’ера Польшчы ня раз спыталі: як хутка скончыцца рассьледаваньне? Ён адказаў, што нават сьпецыялісты не гатовыя адказаць на гэтае пытаньне. Любыя часовыя рамкі ставіць тут няправільна. Куды важней дакладна разабрацца ў прычынах трагедыі “(канец цытаваньня).
Такім чынам, Дональд Туск не паўтарыў расейскую версію прычын авіякатастрофы (віна пілота ў тумане), пабаяўшыся ўзяць адказнаць за яе. І, ухіляючыся ад магчымых праблем у будучыні, пераключыў усю ўвагу на працэс сьледства. Маўляў, яно ідзе добра (як жа яно ідзе добра, калі прайшло ўжо цэлых тры тыдні пасьля аварыі, а прэм’ер-міністар Польшчы на прэсавай канферэцыі, якая прызначалася для таго, каб абвясьціць першыя вынікі рассьледаваньня, баіцца нават слова сказаць па заранёў аб’яўленай тэме?).
Атрымліваецца, Туск, як палітык, усяго толькі пераадрасаваў “мяч” на поле Пуціна.
Усё гэта, як і многае ранейшае, вельмі сімптаматычна…

11. Расейскія імперыялісты занятыя цынічнай, блюзьнерскай прапагандай, што ня менш сімптаматычна.
Для паўнаты карціны ў гэтай сітуацыі варта ў чарговы раз паказаць і расейскі імперскі твар. У якасьці прыкладу падаем ніжэй артыкул пад назвай “Качыньскага забілі КГБ, Туск і лібералы. У Польшчы пачалася самая брудная прэзідэнцкая кампанія”. Паглядзіце, як прапагандысты расейскіх імперастаў проста пырскаюць атрутай (паводле www.slon.ru/blogs/samorukov/post/365156):
“Падчас тыднёвай жалобы, абвешчанай пасьля катастрофы пад Смаленскам, палякі імкнуліся пазьбягаць тэмы датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на канец чэрвеня. Усе выказвалі надзею, што трагедыя аб’яднае палякаў, дапаможа пераадолець дробныя палітычныя рознагалосьсі, а перадвыбарчая кампанія пройдзе ціха і чыста, у атмасьферы нацыянальнага яднаньня і павагі да памяці загінулых.
Натуральна, гэтыя надзеі аказаліся марнымі. Выбары ў атмасьферы яднаньня праводзіць нязручна. Асабліва нязручна тым, каму трэба даганяць фаварыта гонкі. Таму перадвыбарчая кампанія яшчэ не пасьпела як сьлед пачацца, а бруд ўжо цячэ ракой. І выглядае гэта ўсё асабліва непрывабна, таму што цэнтральнай тэмай выбараў сталі сьпекуляцыі на памяці загінулых.
Тое, што Яраслаў Качыньскі і яго “Права і справядлівасьць” будуць да апошняга біцца за прэзідэнцкі пост, стала зразумелым яшчэ падчас жалобы. Пахаваньне Леха Качыньскага на Кракаўскім Вавэле сярод найбольш выбітных палякаў выдатна ілюстравала маштабы амбіцый прыхільнікаў нябожчыка. Але пахаваньне стала толькі пачаткам. 26 красавіка Яраслаў Качыньскі афіцыйна заявіў, што балатуецца ў прэзідэнты «дзеля дабра Польшчы», і ў той самы вечар, не губляючы часу, запусьціў магутную прапагандысцкую кампанію супраць сваіх галоўных канкурэнтаў - кандыдата ў прэзідэнты Браніслава Камароўскага, прэм’ера Дональда Туска й іх партыі «Грамадзянская платформа».
Увечары 26 красавіка, у самы прайм-тайм - з паловы дзевятай да дзесяці вечара - найбуйнейшы дзяржаўны тэлеканал Польшчы TVP1 прадэманстраваў фенаменальны па сваёй прадузятасьці дакументальны фільм. Ён павінен быў ясна растлумачыць польскім выбаршчыкам, што ды як было са смаленскай трагедыяй і за каго цяпер трэба галасаваць дзеля выратаваньня нацыі. Вядомыя расейскія журналісты накшталт Мамантава або Хінштэйна павінны звольніцца з прафесіі, азнаёміўшыся з майстэрствам польскіх калег.
Фільм пад назвай «Салідарныя 2010» можа служыць узорам прапагандысцкай дакументалістыкі (паглядзець яго можна тут: http://www.youtube.com/results?search_query=%22Solidarni+2010%22&aq=f; многія рэчы будуць зразумелыя нават тым, хто польскай мовы ня ведае). Аўтары фільма не вымаўляюць ані слова. Яны проста сабралі нарэзку з выказваньняў людзей, якія прыйшлі разьвітацца зь Лехам і Марыяй Качыньскімі да прэзідэнцкага палацу ў Варшаве.

Reply

arteume May 9 2010, 11:50:21 UTC
Увогуле, памаліцца перад труной нябожчыка прэзідэнта прыехалі дзясяткі тысяч палякаў, але аўтары фільма чамусьці ўвесь час паказваюць паўтара дзесятка адных і тых жа асобаў, якія ім асабліва спадабаліся. І гэтыя паўтара дзесятка чалавек падаюцца гледачам як голас польскага народу - голас каталіцка-Божы, які глаголець ісьціну аб трагедыі пад Смаленскам, аб загінулых, пра вінаватых і, вядома, аб будучых прэзідэнцкіх выбарах.
Выступы простых палякаў ўсё расстаўляюць па месцах. Вось малады чалавек са сьлязьмі на вачах і ў голасе распавядае, як сталыя насьмешкі ліберальных СМІ над нябожчыкам Качыньскім і польскім патрыятызмам прымусілі яго саромецца сваёй нацыянальнасьці. Выязджаючы за мяжу, ён саромеўся гаварыць па-польску - пераходзіў на чужую англійскую. І толькі трагічная гібель прэзідэнта вярнула яму пачуцьцё нацыянальнага гонару. А вось заплаканыя бабулі заклікаюць праклёны на галовы тых вырадкаў, якія адважыліся пратэставаць супраць пахаваньня Качыньскага на Вавэле. Нават Вайдзе дасталося: хто ён такі, каб вякаць супраць вавэльскага пахаваньня вялікага патрыёта Качыньскага.
Апантанасьць смуткам па загінулым прэзідэнце не замінае героям фільма шукаць ворагаў Польшчы, якія нагрэлі рукі на трагедыі. У цэлым, гэтаму і прысьвечаны фільм. Ворагі, як звычайна, аказваюцца ўнутранымі і зьнешнімі. Гледачам тлумачаць, што, ведаючы тысячагадовую гісторыю польска-расейскіх дачыненьняў, недарэчна думаць, што Масква не прыклала руку да гэтай катастрофы. У КДБ вялізны досьвед у арганізацыі такіх няшчасных выпадкаў. Там працуюць сапраўдныя прафесіяналы, таму праўду ў Польшчы ніколі не даведаюцца. Рассьледаваньне ўжо ўзялі ў свае рукі кадэбэшнікі, усе доказы пахавалі, чорныя скрыні падмянілі, польскіх сьледчых купілі ці запалохалі. Бо Качыньскі быў самым страшным ворагам Крамля ў Еўропе. Каб яго прыбраць, Пуцін быў на ўсё гатовы.
Аднак у адзіночку з Качыньскім не справілася б нават КДБ. Зьнешнім ворагам дапамагала пятая калона ў Польшчы. А менавіта прэм’ер Туск, яго партыя, зьвязаныя зь ім кланы алігархаў і ліберальныя СМІ. Яны імкнуліся зьнішчыць само паняцьце польскага патрыятызму, увасабленьнем якога быў прэзідэнт Качыньскі, і такім чынам ператварыць палякаў з ганарлівай і свабодалюбівай нацыі ў паслухмянае быдла, якім лёгка маніпуляваць. Урад «Грамадзянскай платформы» і асабіста Туск вымусілі Качыньскага ляцець ў нязручны час, запіхнулі ў стары самалёт, зладзілі яшчэ бог ведае якія падкопы, каб выслужыцца перад Крамлём. Цяпер Туск таксама замешаны ў гэтым забойстве, і Масква зможа ператварыць яго ў паслухмяную марыянетку.
Асаблівую ўвагу ў фільме надалі праклёнам ў адрас польскіх ліберальных СМІ. Мабыць, Яраслаў, у якога зь імі дачыньні вельмі цяжкія, асабіста папрасіў аб гэтым аўтараў фільма. Простыя палякі абураныя: як яны маглі так бессаромна крытыкаваць прэзідэнта? Пастаянна сьмяяліся зь яго, зьдзекваліся, абражалі. Называлі «Качорам» (“селезень” па-польску). А, між тым, ён быў адукаваны юрыст, прафесар, каталік, патрыёт. Праклятыя СМІ штучна стварылі вобраз прэзідэнта Качыньскага як чалавека састарэлага, неадукаванага вяскоўца. А, між тым, у асобе Качыньскага яны высьмейвалі сьвятое пачуцьцё польскага патрыятызму. Цяпер гэтыя прадажныя журналісты крывадушна льюць сьлёзы і хочуць прымазацца да нацыянальнага смутку. Яшчэ б - жалоба ёсьць выгаднай іх заказчыкам з «Грамадзянскай платформы». Няхай палякі правядуць два месяцы ў смутку, а потым прыйдуць і ціха прагаласуюць за адзінага пазасталага кандыдата ў прэзідэнты, як у Беларусі.
Але сапраўдныя палякі не дадуць сабой маніпуляваць. Трагедыя пад Смаленскам зноў абудзіла іх нацыянальную самасьвядомасьць. Яны прыйшлі разьвітацца з прэзідэнтам і праклінаюць саміх сябе за тое, што маўчалі, калі ворагі аплёўвалі іх прэзідэнта, калі сьмяяліся з патрыятызму, над нацыянальнымі каштоўнасьцямі. Яны не разумелі, што адзіным народным заступнікам, сапраўдным патрыётам быў прэзідэнт Качыньскі. Цяпер нацыя прачнулася і больш не дасьць зь сябе рабіць дурня. Яны ведаюць, за каго галасаваць, каб выратаваць Польшчу.

Reply

arteume May 9 2010, 11:51:28 UTC
Даглядзець фільм да канца няпроста: гледачу ўпарта ўбіваюць у галаву адно і тое ж. Ворагі ўнутры і звонку, айчына ў небясьпецы. Уражаньне пасьля прагляду застаецца агідлівае. Такі паўтарыгадзінны безупынны разгул ханжаства, невуцтва і экзальтаванага смутку. Людзі дэманстратыўна галосяць, памінаюць бога і пасылаюць праклёны на галовы міфічным ворагаў.
Аўтары фільма старанна павышуквалі й сабралі самыя паганыя стэрэатыпы польскага нацыяналізму. Ім нецікава паказваць палякаў, якія памятаюць, якім бяздарным прэзідэнтам быў Качыньскі, памятаюць, як ім было сорамна за такога кіраўніка дзяржавы. Не даюць слова тым, каму надакучыла ў соты раз калупацца ў гістарычных комплексах. Тым палякам, якія хочуць стаць паўнавартаснай еўрапейскай нацыяй, а не глухой правінцыяй, вечна пакрыўджанай на ўсіх суседзяў. І, тым больш, тым, хто дзякаваў рускім за дапамогу і казаў, што гэтая трагедыя павінна разбурыць недавер паміж Расеяй і Польшчай.
Таму што ўсё гэта - зь перадвыбарнай праграмы Браніслава Камароўскага, а Яраславу Качыньскаму, каб выйграць, трэба абапірацца на зусім іншыя тэзісы”. (канец цытаваньня).
Што тут скажаш? Калі цынізм даходзіць да абсалюта, нічога акрамя агіды ў прыстойных людзей не ўзьнікае. Замест адказаў на пытаньні пра сапраўдныя прычыны катастрофы - макабрычныя жарцікі з прыкладна такім кантэкстам: “Забілі нейкага “качора”. Падумаеш, бяда. Ха-ха”.
Але няхай і гэты дакумент застаецца. На памяць. Думаем, прыйдзе час, мы яго яшчэ ўзгадаем з карысьцю як для агульналюдскай, так і нашай беларускай справы…
На гэтым фоне, каб змыць непрыемнае ўражаньне ад папярэдняга матэрыяла, прапануем пазнаёміцца зь некаторымі развагамі прыстойнага паляка, які глядзіць на справу з зусім іншых пазіцый. Каб лепш успрыняць іх, варта пазнаёміцца са спадарожнікавай мапай ваколіц Смаленска і яго аэрадрома (паглядзець можна вось тут: http://www.wikimapia.org/#lat=54.8278621&lon=32.0705509&z=15&l=28&m=b), а таксама зь некаторымі іншымі ўдакладняючымі ілюстрацыямі, якія пададзены ніжэй.

12. Філіп Станкевіч. “Сцэнар магчымага забойства” (пададзеная ніжэй частка ўзята з матэрыяла, які цалкам можна пачытаць тут: http://filipstankiewicz.salon24.pl/171706,to-mogl-byc-zamach-najwieksze-watpliwosci).
“З той “дадатковай навігацыяй” магло быць так:
7 красавіка прылятае ў Смаленск нейкая шышка, так што ёсьць падстава, каб зьявіліся ў Смаленску, напрыклад, два мабільныя партатыўныя радыямаякі (гл. фота ўверсе), якія ў такі час нібы ёсьць вельмі патрэбнымі, бо вядома: важная персона. Таксама магчыма, што хтосьці мог пачаць пытацца пра гэты дзіўны аўтамабіль зь дзіўнай антэнай, таму можна даваць тлумачэньні пра шышку, каб супакоіць яго. Пасьля “выкарыстаньня” мабільныя маякі зьнікнуць з аэрапорта, але ня так цалкам, таму што адзін зь іх хаваецца ў бліжэйшы лес ці гай. З 7-га па 10-е красавіка ёсьць тры дні на такую ўстаноўку і каліброўку радыёмаякоў побач з аэрапортам (у кустах-лесе), каб пасьля выключэньня бліжэйшага стацыянарнага радыёмаяка і ўключэньня мабільнага, новая-віртуальная пасадачная паласа ссунулася на 70 метраў налева і каля 1000 метраў “наперад” [ад сапраўднай], што акурат выдатна складаецца: бо тады пачатак віртуальнай пасадачнай дарожкі аэрапорта знаходзіцца на пару дзесяткаў метраў ніжэй вяршыні лясістага ўзгорка, прама над пустым долам. Апошні мае глыбіню 60 метраў і даўжыню каля кіламетра (гл. малюнак уверсе). Ціхае і аддаленае месца. Ідэальнае для такіх інсцэніровак: польскі самалёт проста ўразаецца ва ўзгорак (крыху ніжэй вяршыні або ў самую яго верхавіну). У найгоршым выпадку, калі пілот акажацца асам, то і так уваліць у дрэвы, якія растуць на горцы.

Reply

arteume May 9 2010, 11:52:30 UTC
10 красавіка, калі польскі экіпаж паведамляе, што набліжаецца да аэрапорта, кантралёр палётаў падае яму належным чынам “падпраўлены” атмасьферны ціск, зьмераны на ўзроўні ўзлётна-пасадачнай паласы. Так скарэгаваны, каб паказьнікі бараметрычнага высатамера ТУ-154 у спалучэньні зь выявай віртуальнага аэрапорта накіравалі самалёт на “прызямленьне” проста ў сьхіл горкі. Адначасна вежа інфармуе, што пажадана прызямліцца ў Маскве, каб пілот не сумняваўся ў шчыльнасьць туману (пра туман будзе ніжэй) і быў адразу настроены на кіраваньне самалётам толькі й выключна на падставе сігналаў ад радыёмаяка і ўказаньняў падманутага высатамера.
І ўсё б прайшло па плане, калі б не адна дробязь: людскі чыньнік - пілот быў прафесіяналам больш высокага класу, чым меркавалася арганізатарамі. У апошні момант ён зарыентаваўся ў сітуацыі й рэзка пацягнуў самалёт уверх. У яго атрымалася нават праляцець па-над ўсім пакрытым лесам пагоркам, адзінае што зрэзваючы галіны на верхавінах дрэваў. На жаль, ТУ-154 - гэта машына, якая не прызначана для такога роду манеўраў падчас заходу на пасадку (тым больш з апушчаным шасі й адкрытымі закрылкамі). Праз пару сотняў метраў “косячага палёту” самалёт падае нязначна і ўразаецца левым крылом у вялікая дрэва [на самой справе ў некалькі дрэваў, што бачна на здымку. - Рэд.].
Удар у левае крыло зьмяніў траекторыю палёту і ўключыў запальнікі сьпецыяльных бомб, усталяваных у самалёце. Дэтанацыя адбылася ў паветры, таму на здымку са спадарожніка карціна не выглядае пераканаўчай: самалёт рассыпаўся па навакольлі, як быццам нехта кінуў жменю кавалкаў лега на дыванік. Мусіла быць інакш: выбухоўка павінна была ўзарвацца больш-менш праз паўсекунды пасьля сутыкненьня зь зямлёй. Тады б верагодныя сьведкі апавядалі б: самалёт ляцеў над далінай, пілот не заўважыў пагорка, бо быў туман, проста ўрэзаўся ў сьхіл / верхавіну дрэва, а затым выбухнуў. Дакладна так, як гэта робяць самалёты ў амерыканскіх фільмах, калі яны сутыкнуліся зь нейкай гарой.
Гэты сцэнар тлумачыць многія іншыя дзіўныя зьявы:
1. Крывавае месіва і змасакраваныя парэшткі замест трупаў і параненых;
2. Сьмяротнасьць 100%-ая - пры запланаванай аперацыі сьведкі зьяўляюцца непажаданымі (у рэальных аналагічных выпадках усё ёсьць наадварот);
3. Дзіўны манеўр наступнага самалёта, які падышоў да пасадкі - вежа ўжо перадала яму правільны атмасьферны ціск, таму вышыню наступны самалёт уяўляў добра, але вежа яшчэ не пасьпела пераключыць працу радыёмаяка - з таго левага-мабільнага на правільны-стацыянарны;
4. Чатыры стрэлы, чутныя на аматарскім відэа, якое было зьнята праз пару хвілін пасьля катастрофы. Навошта тыя стрэлы? - параненых пасажыраў / членаў экіпажу, якія цудам ацалелі, трэба было… на жаль.. дабіць;
5. Інфармацыя, што тры чалавекі выжылі ў катастрофе - гэтую інфармацыю хутка адмянілі. Як яна зьявілася? Напрыклад так: два супрацоўнікі аэрапорта або выпадковыя сьведкі прыбеглі на месца здарэньня. Адзін зь іх дастаў тэлефон і пазваніў па аварыйным нумары 112, каб выклікаць службу экстранай дапамогі. Магчыма, потым здолеў зрабіць яшчэ адзін званок, напрыклад, да вядомага журналіста? Інфармацыя выйшла на паверхню і тады трэба было яе адкручваць назад;
6. Інфармацыя пра два дадатковыя і неапазнаныя целы, да якіх не падыходзіць ніводная ДНК са сьпісу ахвяр трагедыі. Як такое магчыма? А можа, было так: гэтыя два выпадковыя сведкі (гл. пункт № 5) трэба было тэрмінова ліквідаваць. Умовы не дазвалялі на іншае рашэньне, акрамя іх забойства, зьнявечаньня трупаў і падкіданьня іх да парэшткаў пасажыраў;
7. Паказаньні мантажыста TVP - казаў, што “польскі самалёт кружыў над аэрапортам дзьве гадзіны да пасадкі”. Гэта ня быў польскі самалёт, але нейкі іншы. Добра, але чаму так доўга кружыў? Вырабляў туман і дакладна: нізкія дажджавыя хмары (гл. Вікіпэдыю і два слова: ёднае срэбра, пасеў хмар);
8. Неадкладнае арыштаваньне кіраўніка палётаў - вельмі дзіўны ход, паколькі адразу было павядомлена, што аварыя - гэта віна пілота і дрэннага надвор’я. Усё паказвае на тое, што гэта быў ня проста арышт, але, напрыклад, выдаленьне “кантралёра” з публічнай сьферы, каб яго ніхто не турбаваў пытаньнямі;

Reply

arteume May 9 2010, 11:53:32 UTC
9. Намаўленьне, што пілот кепска ведаў русую мову і ўжо цалкам “не кумекаў” у расейскіх лічбачках. Навошта тое было? А для таго, каб падрыхтаваць глебу на выпадак адкрыцьця польскімі авіяцыйнымі эксьпертамі / пракурорамі, што высатамер на самалёце меў няверную настройку значэньняў атмасьфернага ціску;
10. Дзіўная інфармацыя ў Polsat News, што Віктар Батэр ведаў аб катастрофе 16 хвілін да катастрофы! Як гэта магчыма? Відавочна, што ўборка месца аварыі працягвалася каля 20 хвілін.
11. Інфармацыя (падавалася толькі ў першы дзень у рэляцыях са Смаленска), што польскі самалёт зрэзаў крылом антэну радыёмаяка. Навошта пазьней ад гэтага адмовіліся? Таму што гэта якраз ня зрэзаў, антэна стаіць да гэтага часу, што бачна на фота Amielina. Добра, але адкуль гэтая ідэя пра зрэзваньне антэны? Таму што стацыянарны радыёмаяк быў адключаны ці сьпецыяльна пашкоджаны (хутчэй, апошняе), таму паводзілі сябе так, як быццам бы былі пазбаўленыя антэны. Такім чынам, была гэта першая думка: не працуе, паколькі антэну скасілі палякі.
І, нарэшце, пададзены сцэнар тлумачыць таксама ўсе арганізацыйныя нібы-памылкі, а менавіта:
а) арганізатары не былі першымі на месцы падзеньня самалёта і не абкружылі тэрыторыю. Як гэта патлумачыць? Ім спатрэбіўся некаторы час, каб дабрацца ад першапачатковага месца засады;
б) не адпаведная “пратаколу” ліквідацыя сьведак - тых (верагодна іх было двое), якія першымі былі на месцы катастрофы. Арганізатары мусілі дзейнічаць хутка, не было часу на цэрыгеліі. Зацягнуць трупы ў машыну? Занадта далёка, а тэрыторыя падмоклая;
в) як гэта магчыма, што хтосьці запісаў відэа і затым скінуў яго на YouTube?! Гэта ўжо зусім скандал неверагодны! Не было часу, каб абставіць тэрыторыю - былі значна больш пільныя справы. Такія, як ліквідацыя сьведак і дабіцьцё пасажыраў / экіпажу;
г) чаму стралялі (непажаданы шум), а не, напрыклад, задушылі? Час прысьпешваў, лічылася кожная секунда, трэба было рызыкнуць, што хтосьці пачуе;
е) дзіўны манеўр наступнага самалёта. Тут зноў не хапіла часу. На гэты раз, каб пераключыцца з мабільнага радыёмаяка на маяк стацыянарны;
е) месца падзеньня самалёта. У непасрэднай блізкасьці ад будынкаў, аэрапорта, на падмоклай тэрыторыі, непадалёк ад галоўнай дарогі. Гэта ўсе паказвае на аматаршчызну арганізатараў “трагічный падзеі”.
Многія СМІ (праўда, у асноўным ня самыя буйныя) працягваюць аналізаваць абставіны авіякатастрофы пад Смаленскам, у якой загінулі прэзідэнт Польшчы і яшчэ 95 прадстаўнікоў польскай палітычнай эліты. Прычым, дасьледуюць ня толькі саму аварыю, а і шэраг іншых праблем, якія па-новаму выяўляюць сябе ў яе сьвятле. Так, цікавы матэрыял, які паказвае рэальны стан палітыкі ў Еўропе, нядаўна падала польска-нямецкае інфармацыйнае агенцтва Polska Web News (гл. тут: http://polskaweb.eu/russen-foerdern-alte-geheimdienst-strukturen-857964763.html). На жаль, у рэдакцыі мы не перакладаем зь нямецкай, таму гэты артыкул падаем у перакладзе з расейскай (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/04/72179.shtml). Матэрыял ілюструюць фота (зьлева направа) Браніслава Камароўскага, Радаслава Сікорскага, Дональда Туска, якія ўзгадваюцца ніжэй.

Рэдакцыя.
КРУШЭНЬНЕ ТУ-154 - ГЭТА ЎДАР САКРЭТНЫХ СЬПЕЦСЛУЖБАЎ?
«Ні для каго не сакрэт, што ўсходнееўрапейскія сакрэтныя службы, у адрозненьне, напрыклад, ад ЦРУ ці Масада, пры планаваньні і правядзеньні злачынстваў менш ламаюць галаву над забесьпячэньнем бездакорнасьці выкананьня аперацый, чым іх заходнія калегі [зьвярніце ўвагу, аўтарамі прызнаецца, што тыя робяць тое самае, толькі больш “бездакорна”... - Рэд.]. Яны больш робяць упор на шокавае ўздзеяньне і добрую наступную працу, напрыклад, запалохваньне сведкаў, а таксама затушоўваньне сваіх злачынстваў праз сетку падначаленых ім СМІ, юрыстаў, вайскоўцаў і палітыкаў.

Reply

arteume May 9 2010, 11:54:38 UTC
Два крушэньні самалётаў, у якіх з-за нявысьветленых прычынаў загінула вышэйшае вайсковае кіраўніцтва Польшчы, маюць почырк менавіта ўсходнееўрапейскіх сакрэтных службаў, таму што «неахайная» падрыхтоўка ў спалучэньні з наступнымі спробамі затушоўваньня злачынстваў кінуліся ў вочы ўжо праз кароткі час пасьля аварыяў самалётаў.
Крушэньне польскага самалёта Casa C-295M 23 студзеня 2008 г. у Міраславічы і катастрофа 10 красавіка 2010 г. каля Смаленска ў Расеі здаюцца выйшаўшымі з адных рук у тым, што тычыцца абставінаў і наступнай працы.
Забойства вышэйшых польскіх вайскоўцаў ды іншых прадстаўнікоў польскай эліты выгадна, перш за ўсё, Маскве і [міжнароднай] мафіі, якія падтрымліваецца ёю і якая складаецца з тысяч былых агентаў [сьпецслужбаў краін Усходняй Еўропы], якія ўжо доўгі час вызначаюць эканамічныя, а таксама і палітычныя падзеі ў многіх нібыта дэмакратычных дзяржавах і пры гэтым усё больш дапамагаюць Крамлю ў яго неаімперыялістычных памкненьнях.
Пры крушэньні польскай самалёта Casa на вайсковым аэрадроме на паўночным усходзе Польшчы ў 2008 годзе было забіта ня менш за 16 вышэйшых і самых вышэйшых афіцэраў ВПС, а таксама 4 сябры экіпажу. Колькі чалавек сапраўды знаходзілася на борце, ня высветлена. Ня высветленай застаецца і прычына катастрофы. Як звычайна, віну сьпісалі на пілотаў. Гэтай версіі [ўлады Польшчы] працягваюць прытрымлівацца да гэтага часу, хаця афіцыйна аб прычынах катастрофы не было зроблена ніякіх заяваў.
Дакладна гэтак жа, як у выпадку крушэньня прэзідэнцкага Тупалева, сьцьвярджаецца, што пілот занадта далёка адхіліўся ад курсу. І таму, што было дрэннае надвор’е, ён не павінен быў рабіць пасадку. Хоць вайсковы пракурор і абураўся, што пры пасадцы Casa асвятленьне пасадкавай паласы ўключалася і выключалася, пра гэта мала хто цяпер памятае.
Сваякі ахвяраў атрымалі шчодрую імгненную кампенсацыю і пажыцьцёвую пенсію, памер якой адпавядаў поўнаму, безналогаваму заробку загінулых у дрэвах Міраславіча.
Смаленская катастрофа для польскіх вайскоўцаў таксама пачалася з самалёта C-295M. Рана раніцай 10 красавіка, у дзень катастрофы, яны селі ў C-295M разам з прыкладна дзесяткам польскіх журналістаў у вайсковай частцы варшаўскага аэрапорта імя Фрэдэрыка Шапэна і чакалі, ужо прысьцягнуўшы рамяні, палёту ў Смаленск. Адтуль яны павінны былі адправіцца ў Катынь, якая знаходзіцца побач. Там вайскоўцы павінны былі прыняць удзел у цырымоніі з нагоды гадавіны забойства рускімі больш за 20.000 палякаў.
Аднак нечакана на Casa ўзніклі тэхнічныя праблемы і пасажыры павінны былі перасесьці ў іншы самалёт, Якаўлеў-42, які павінен быў адвезьці іх у Расею.
Журналісты пераселі, аднак вайскоўцы падпарадкаваліся патрабаваньню заняць свабодныя месцы ў польскім прэзідэнцкім самалёце, які неўзабаве таксама павінен быў вылецець у Смаленск, паколькі польскае вайсковае кіраўніцтва атрымала адпаведнае запрашэньне. Як вядома, гэта запрашэньне аказалася сьмяротным прысудам.
У той час, як Як-42 без якіх-небудзь вялікіх праблем змог прызямліцца на вайсковым аэрадроме пад Смаленскам, там неўзабаве пасьля гэтага (у 8:41 па сярэднееўрапейскім часе) упаў Тупалеў.
Надвор’е было рэзка зьменена ці само зьмянілася. Як пры крушэньні Casa, самалёт таксама заляцеў на дрэвы. Як пры крушэньні Casa, сваю ролю з гэтым маглі адыграць маніпуляцыі з асвятленьнем аэрапорта, г.зн. з лампамі на пасадкавай паласе і радыёмаяком. Маюцца фатаграфіі салдат, якія ўвінчваюць лампы накальваньня ў асьвятляльнікі пасадкавай паласы і цягнуць кабельны барабан. Акрамя таго, ёсьць сьведчаньні, што ня ўсе рады лампаў правільна працавалі.
Па-за залежнасьцю ад таямнічых здарэньняў вакол прычыны крушэньня, варта, безумоўна, задаць пытаньне: хто ўвогуле запрасіў генералаў ў прэзідэнцкі самалёт, каб, дзякуючы гэтаму, даўкамплектаваць польскую драму?
Калі занадта блізка падабраліся да праўды, дык аказалася, што… ніхто. Польскі міністар абароны Богдан Кліх, які ўжо да гэтага засьвяціўся на сваіх супярэчлівых паказаньнях пры крушэньні Casa, сьцьвярджае, што запрашэньне паступіла з прэзідэнцкай адміністрацыі, аднак там гэта адмаўляюць.
Дарэчы, журналісты, якія ў 2008 годзе хацелі сабраць больш інфармацыі аб крушэньні Casa, як гэта цяпер даказана, трапілі пад допыт унутранай польскай сакрэтнай службы ABW. Сьведкі зьвярнуліся са скаргай у пракуратуру, што ім пагражалі.

Reply

arteume May 9 2010, 11:55:53 UTC
Таму ня дзіўна, што ўжо больш за тыдзень [гэта на час напісаньня артыкула. -Рэд.] на сваім працоўным месцы адсутнічае авіядысьпетчар смаленскага аэрапорта, які, як паведамляецца, раніцай 10 красавіка гаварыў з экіпажамі Яка і Тупалева.
Каго зьдзіўляе, што ўзброеныя польскія «сілы бясьпекі» апынуліся на месцы крушэньня яшчэ да «ратавальнікаў»? Каго зьдзіўляе, што Тупалеў вышынёй у 11,4 метра заблытаўся ў кронах дрэў вышынёй максімальна у 2,5 метра?
Каго здзіўляе, што 4 сьведкі, незалежна адзін ад аднаго, кажуць пра магутны выбух адначасна або перад пачаткам завываньня рухавікоў самалёта?
Падобных нестыковак або адкрытых пытаньняў у сувязі з таямнічым крушэньнем набралася ўжо больш за 70. Толькі «туман» можа сьведчыць на карысьць версіі аб няшчасным выпадку, аднак у Польшчы ў гэтую версію амаль ніхто ня верыць.
Забітыя ў катастрофе ў Смаленску польскі прэзыдэнт Лех Качыньскі й яго спадарожнікі былі для Масквы ня толькі бяльмом на воку. Яны супрацьстаялі эканамічным, гістарычным і перш за ўсё імперыялістычным планам Масквы, і не толькі з пункту гледжання геаграфіі.
Акрамя ўсяго гэтага, яны ўяўлялі небясьпеку для сеткі расейскіх сакрэтных службаў ФСБ і ГРУ, набранай з ліку тых, хто спачувае ім у Цэнтральнай Еўропе. Гэтая сетка ўключае ў сябе былых агентаў і саўдзельнікаў, напрыклад, у Польшчы, Украіне, Венгрыі, Балгарыі, Літве, Румыніі ці ГДР, задача якіх заключаецца ў тым, каб таемна адбудаваць палітычныя і эканамічныя структуры ў інтарэсах Масквы.
- Хоць былыя польскія сакрэтныя службы «SB» і вайсковая «WSI» былі афіцыйна распушчаны, яны працягваюць сваё, часткова нелегальнае, існаваньне ў якасьці крымінальных арганізацый, - паведаміў СМІ яшчэ некалькі дзён таму былы намесьнік міністра абароны і кіраўнік вайсковай контрвыведкі Антон Мацырэвіч - сябра партыі Качыньскіх PіS.
Польскае вайсковае кіраўніцтва, забітае ў авіякатастрофах, стаяла, перш за ўсё, на шляху WSI, таму што яно прадухіліла легальнае вяртаньне WSI ў дзяржаўны апарат, зь якога іх прыбралі пасьля роспуску WSI ў 2007 годзе.
Некалькі дзён таму агенцтва «Polskaweb» паведаміла аб праведзеных ABW [гэта іншая польская сакрэтная служба, блізкая да “сяброў Расеі”. - Рэд] ператрусах у кватэрах і дамах забітых у Смаленску высокапастаўленых палякаў, уключаючы кіраўніка Нацыянальнага бюро бясьпекі, пасьля чаго зьнік ягоны ноўтбук.
Каго гэта зьдзіўляе, калі ў Леха Качыньскага былі дакументы і сьледчае заключэньне па роспуску WSI, зь якога набыткам грамадскасьці сталі вядомыя імёны 60 былых супрацоўнікаў сакрэтнай службы і іх саўдзельнікаў.
У сьпісе стаяць палітыкі, вядомыя журналісты, мільярдэры і кіраўніцтва буйных прамысловых прадпрыемстваў Польшчы. Да яго таксама належаць тыя асобы, якія забясьпечылі перавагі ў Польшчы нямецкім канцэрнам, як, напрыклад, Telekom, VW, Siemens або MAN.
У апошнія месяцы супрацоўнікі Качыньскага і ён сам апублікавалі толькі невялікую частку гэтага сьпісу. «Сьпіс WSI» быў зноў уключаны ў гульню і з улікам маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў аб ім гаварылі ў падвалах Радаслава Сікорскага [польскі міністр МЗС, абараняе цяпер рускіх забойцаў Качыньскага - КЦ], Дональда Туска і Браніслава Камароўскага [мацёрыя «сябры Расеі» - КЦ].
Сувязь Камароўскага або Сікорскага з былымі кіраўнікамі WSI зусім не здаецца такой ужо неверагоднай, бо абодва былі ў свой час міністрамі абароны і выказаліся супраць роспуску гэтай сакрэтнай службы.
Што да Дональда Туска, дык нам кінулася ў вочы, што падчас свайго візіту ў Амерыку ён прыцягнуў у кабінет амерыканскага прэзідэнта Джорджа Буша ў якасьці «перакладчыцы» каханку былога кіраўніка WSI Марэка Дукачэўскага.
Са сьледчага заключэньня па справе WSI вынікае, што гэтая тайная служба абараняла крымінальную дзейнасьць рускай мафіі, якая яшчэ з 1990 года паклапацілася прыбраць у свае рукі энергетычны сектар польскай эканомікі.
Немцы там таксама паўдзельнічалі, бо іх абвінавачваюць у тым, што пад выглядам клопату аб экалогіі яны хацелі зьнішчыць польскую вуглездабывальную прамысловасьць, дзеля садзейнічаньня Газпраму і Ко.
У сьледчым заключэньні таксама апісваецца дзейнасьць рускіх агентаў ва ўзаемасувязі з польскімі калегамі з WSI.

Reply

arteume May 9 2010, 11:57:14 UTC
Гэта супрацоўніцтва дапаўняюць гандаль зброяй і наркотыкамі, а таксама хабар і шантаж. У мінулую пятніцу зь Венгрыі паступіла невялікае незаўважнае паведамленьне, што ў Будапешце была зроблена спроба шантажаваць фірму DHL. Нікога не зьдзіўляе, што мафія сядзіць паўсюль і яна валодае цяпер той жа інфармацыяй, якую меў, напрыклад, забіты кіраўнік польскага Нацыянальнага бюро ў сваім ноўтбуку.
Сьлед WSI вельмі выразны, найперш у галіне СМІ.
Менавіта гэтыя сьпецслужбоўцы ды іншыя асобы, уключаючы такіх палітыкаў, як Квасьнеўскі, Валэнса, а таксама польскіх мільярдэраў, прывялі да ўлады Туска, Кліха і Камароўскага. Мы ўважліва адсочваем, якая наступіць зваротная сувязь.
Пуцін ужо мае ў кішэні кантракт на пастаўку газу ў памеры 100 мільярдаў еўра. Навучаньне ў свой час «марксізму-ленінізму» ў Маскве ў ГРУ ці КДБ многім пайшла на карысьць. Яны цяпер зноў у фаворы, па-за залежнасьцю ад таго, ці працуюць яны сёньня на прэсу Шпрынгера ці прадстаўлены на высокім узроўні ў Сейме або Бундэстагу, у праўленьнях банкаў, энергетычных канцэрнах ці проста адказваюць за забойствы.
На наш погляд, абедзве таямнічыя авіякатастрофы, якія выклікалі сьмерць вышэйшых польскіх вайскоўцаў, павінны лічыцца злачынствамі. Мяркуючы па стане спраў, нельга больш выключаць супрацоўніцтва розных сакрэтных службаў пад кіраўніцтвам ГРУ. «Бездапаможнасьць» Туска, Сікорскага, Камароўскага і Кліха ў дачыненьні да Масквы нам уяўляецца больш чым сумнеўнай.
Польшча зноў неўзабаве можа апынуцца ў рускіх руках. Прага да грошай і расейская геапалітыка ідэальна падыходзяць адзін да аднаго».
Падаем яшчэ адзін матэрыял польска-нямецкага інфармагенцтва Polska Web News (http://polskaweb.eu/polnische-regierung-behindert-objektive-aufklaerung-786767663.html), у якім зьвяртаецца ўвага на адзін важнейшы факт - дзіўныя паводзіны польскага ўраду і прадстаўнікоў правячай “Платформы абыватэльскай” пасьля аварыі самалёта прэзідэнта Польшчы. Артыкул завецца “Сябра Расеі Туск хлусіць. Чаму?”. Падаем яго ў перакладзе з рускай мовы (узята адсюль: kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/08/72267).

Рэдакцыя
“Паводзіны вельмі хвалімага за мяжой польскага прэм’ера Дональда Туска (з Платформы абыватэльскай; PА) з часу таямнічай авіякатастрофы ў Смаленску, у якой, сярод іншых, загінулі вядучыя палітыкі правай апазіцыі краіны, прымаюць усё больш гратэскныя формы.
Пачуцьцё, што яму ёсьць што хаваць і затушоўваць, ахапіла, перш за ўсё, маладых палякаў, якія да гэтага часу безумоўна падтрымлівалі ліберальную грамадзянскую платформу.
Партыя Качыньскага «Права і справядлівасьць” (PIS) цяпер кожны дзень па праве адымае прыхільнікаў у кіруючых партыяў, а таксама ў посткамуністаў.
У мінулы чацьвер Туск і кандыдат у прэзідэнты ад РА Браніслаў Камароўскі апынуліся ў амаль поўным шоку ад таго, што Яраслаў Качыньскі прад’явіў у выбарчую камісію подпісы амаль 1,7 мільёна падтрымліваючых яго грамадзян. Таму прыхільнікі РА страцілі былую ўпэўненасьць у сваёй перамозе на выбарах.
Туск паводзіць сябе вельмі дзіўна і хлусіць, што можа каштаваць яго партыі перакрыцьця доступу ў прэзідэнцкі палац, а яму асабіста - галавы.
У рускіх было дастаткова часу, каб сабраць сакрэтныя даныя
Між тым, стала бачна, што Масква з самага пачатку аднаасобна праводзіць “рассьледваньне” смаленскай катастрофы. Перад нешматлікімі машынамі хуткай дапамогі, якія раніцай 10 красавіка адправіліся без сігнальных агнёў і сірэнаў на месца крушэньня, туды ўжо праехалі закрытыя машыны расейскіх сьпецслужбаў.
Асобы, якія знаходзіліся ў іх, адразу ж пачалі пошук дакументаў, мабільнікаў, ноўтбукаў і г.д. - усё, што рускія лічылі для сябе важным, тут жа знікала ў машынах ФСБ.
Не раней, чым праз 4 гадзіны пасьля гэтага, на месцы трагедыі зьявіліся таксама першыя польскія сьледчыя. Калі дакладна яны зьявіліся і што расейцы дазволілі ім рассьледаваць, не зразумела.

Reply

arteume May 9 2010, 11:58:14 UTC
Аднак мы ўжо ведаем, што іх начальства не дазволіла ім там заставацца і на час знаходжаньня не прадаставіла перакладчыка (міністр абароны Богдан Кліх: «На тры дні ў Смаленску вы павінны абыходзіцца сваімі ўласнымі сіламі»). Дзякуючы гэтаму, яны проста згубіліся на фоне некалькіх соцень рускіх сьледчых.
Першыя 24 гадзіны пасьля крушэньня, безумоўна, цалкам належалі рускім. Аднак яшчэ пару дзён таму прэм’ер Туск сьцьвярджаў, супярэчачы праўдзе, што ў рукі рускіх не магло патрапіць ніякай сакрэтнай інфармацыі.

Туск і посткамуністы заблакавалі рэзалюцыю
Яшчэ 11 красавіка кінулася ў вочы, што прэм’ер хлусіў, калі сьцьвярджаў, што яго ўрад усё трымае ў Смаленску пад сваім кантролем, хоць гэта зусім не адпавядала рэчаіснасьці.
Адначасна польскі генеральны пракурор Анджэй Шарамет паскардзіўся ў СМІ, што ён і яго каманда павінны былі аплачваць ўсе выдаткі на месцы крушэньня з уласнай кішэні, бо яны не атрымалі абсалютна ніякай падтрымкі з Варшавы.
Між тым, прайшло ўжо амаль чатыры тыдні, а Туск і далей запэўнівае - усё яшчэ з пустымі рукамі - пра добрае польска-рускае супрацоўніцтва ў гэтай справе, у той час як апазіцыя, сваякі загінулых, прадстаўнікі ахвяр, СМІ і сьледчыя сьцьвярджаюць цалкам супрацьлеглае і патрабуюць перадаць сьледства польскаму боку.
На гэта РА, Туск, Камароўскі і, натуральна, посткамуністы ўвечары 6 красавіка пры галасаваньні ў парламенце (Сейме) адказалі ясным «не», калі яны простай большасьцю адхілілі рэзалюцыю, унесеную партыяй PIS.
Дональд Туск узяў мікрафон і папярэдзіў апазіцыю (як калі б ён рабіў разнос свайму ўласнаму міністру МЗС - Сікорскаму), каб яна не выкарыстоўвала смаленскую катастрофу ў палітычных мэтах.

Падобная трагедыя патрабуе ўдзелу ўсіх
Партыя PIS ў сваім праекце рэзалюцыі заклікала прэм’ера Туска, каб ён запатрабаваў ад расейскіх уладаў перадачы сьледства па крушэньні самалёта Польшчы ці каб рускія забясьпечылі працу польскіх сьледчых з расейскімі калегамі на раўнапраўных умовах.
Гэтую форму польска-рускага супрацоўніцтва («рука аб руку») Туск прадстаўляў як існуючую з самага пачатку. Аднак кожны, між тым, ведае, што ён хлусіў.
PIS: «Існуе сумнеў у тым, што ход сьледства аб прычынах катастрофы працякае нармальна. У сувязі з такой трагедыяй кожная краіна яшчэ на самым раньнім этапе павінна паклапаціцца аб тым, каб яе ўласныя органы і адпаведныя арганізацыі былі ўцягнутыя ў сьледства ў максімальна магчымай ступені. Калі ў гэтым выпадку Расея ці Туск у гэтым адмовяць, неабходна спытаць - чаму».
Падобнае пытаньне сапраўды ўяўляецца важным, бо прэм’ер і яго партыйны калега, маршал Сейму Браніслаў Камароўскі сьцьвярджаюць, супярэчачы праўдзе, што ў гэтым выпадку ў іх нібыта звязаны рукі, бо Масква спасылаецца на Міжнароднае пагадненьне па авіяцыі ад 1944 года.
Варшава хавае пагадненьне з Масквой
На самой справе Маскву і Варшаву ўжо многія гады зьвязвае пагадненьне, па якім сумеснае рассьледаваньне смаленскай катастрофы не ўяўляе ніякіх праблем. Аднак урад хавае, зь нейкіх меркаваньняў, гэтае пагадненьне ад 7 ліпеня 1993 года, у якім сумеснае рассьледаваньне няшчасных выпадкаў з самалётамі нават загадваецца ў абавязковым парадку.
Напрыклад, у артыкуле 11 гаворыцца, што ў выпадку здарэньняў з расейскімі вайсковымі самалётамі ў польскай паветранай прасторы і падобных здарэньняў з польскімі самалётамі ў расейскай паветранай прасторы, а таксама ў выпадку крушэньня самалётаў павінна быць створана агульная і раўнапраўнай сьледчая камісія.
Тупалеў, які абрынуўся, безумоўна зьяўляецца вайсковым самалётам. Масква, аднак, гэта праігнаравала і паслала

Reply

arteume May 9 2010, 11:59:04 UTC
ў Смаленск грамадзянскіх пракурораў і ўнутраную тайную службу ФСБ.
Няўжо праз месяц пасьля катастрофы польскі ўрад яшчэ ня ведае, на якой прававой падставе праводзіцца сьледства ў Расеі і чаму польскія ўлады не патрабуюць ад рускіх стварэньня сумеснай сьледчай групы?
Туск: “Я не кажу, што ўсё ў парадку”
У чацьвер прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў прэсе, якая, натуральна, больш ня ў стане стрымліваць сваю цікаўнасьць ў сувязі зь дзіўнымі паводзінамі польскага ўраду з часу крушэньня самалёта:
«Я не кажу, што ўсё ў парадку, аднак, калі расейцы пачнуць перашкаджаць нашаму допуску да падобных рассьледаваньняў па палітычных прычынах, я адразу ж умяшаюся. Сёньняшняя ініцыятыва апазіцыі, якая, па іх словах, сыходзіць з «добрых намераў”, далёкая ад прававой і арганізацыйнай рэчаіснасьці. Чыкагская дамова дае дастаткова прасторы для празрыстага сьледства. Для нас самым важным быў неадкладны доступ да месца крушэньня замест таго, каб чакаць наступстваў перамоваў аб новым пагадненьні», - сказаў Туск, які, аднак, не захацеў выказацца аб паведамленьнях са Смаленска, паводле якіх на месцы падзеньня самалёта яшчэ знаходзяць чалавечыя парэшткі і асабістыя рэчы ахвяраў катастрофы (вось табе і «Мы ўсе трымаем пад кантролем»).
Палякі больш ня вераць свайму ўраду
Генеральны пракурор Анджэй Шарамет, які ў сераду зноў жабраваў ў Маскве, зазначыў, што яшчэ не зразумела, калі руская пракуратура падзеліцца вынікамі свайго сьледства з палякамі, для таго, каб у Польшчы можна было працягваць сьледства.
Самым неадкладным для польскіх сьледчых, вядома, зьяўляюцца запісы ў чорных скрынях і адказы на шматлікія хадайніцтвы аб прававой дапамозе. Аднак рускія нічога не выдаюць, і для шматлікіх палякаў Туск, Камароўскі і Сікорскі ўжо сталі такімі ж асобамі, якія знаходзяцца пад сур’ёзным падазрэньнем, што яны прыклалі руку да трагедыі з Качыньскім, як і Ўладзімір Пуцін.
І сапраўды, як уяўляецца, Варшава праяўляе мала цікавасьці да таго, каб весьці эфектыўнае і абьектыўнае рассьледаваньне таямнічага крушэньня, і ад яе чуецца толькі хлусьня. Гэта дрэнны знак з Варшавы і дрэнны лёсавызначальны знак для вышэйпералічаных асоб, таму што тут паправіць ўжо нічога нельга. Рускія вялі сьледства на працягу 4 тыдняў толькі для таго, каб падмацаваць сваю версію. Народ ім гэтага не забудзе.
Рускія патрабуюць доступу да польскіх архіваў
Існуе ня толькі некалькі дзесяткаў нестыковак па самой смаленскай катастрофе, але таксама заявы і паводзіны польскіх палітыкаў, якія даюць грунт да развагаў.
Да гэтага зараз дадалося і тое, што Масква цяпер сьцьвярджае, што яна ўжо перадала ў Варшаву па дыпламатычных каналах 500 старонак дакументаў з вынікамі сьледства.
Адначасна паведамляецца, што Масква хадайнічае аб прадастаўленьні доступу да архіваў адносна сьмерці 120.000 рускіх ваеннапалонных у польскіх лагерах ў 1920 годзе”. (канец цытаваньня).

Ад рэдакцыі:
Дадзім, што пазіцыю патуральніцтва паводзінам расейскіх імперскіх уладаў вакол авіякатастрофы пад старажытным беларускім горадам Смаленскам занялі ня толькі некаторыя польскія, але і многія нямецкія СМІ…

http://nashaziamlia.org/2010/04/26/3257/
http://nashaziamlia.org/2010/04/27/3264/
http://nashaziamlia.org/2010/05/01/3274/
http://nashaziamlia.org/2010/05/04/3287/
http://nashaziamlia.org/2010/05/09/3293/

Reply


Leave a comment

Up