Малюнак Навагрудскага замка

Jun 07, 2012 22:54

Не магу не падзяліцца чудоўным малюнкам (мастак Павел Татарнікаў) Навагрудскага замка з кнігі Алеся Краўцэвіча "Рыцары і дойліды Гародні". На малюнку бачны драўляны касцёл пабудаваны Вітаўтам у 1395 годзе на месцы паганскага капішчы.
У цэнтры замка стаіць Царква Святога Міхала, якая існавала ўжо ў 14 ст. Паміж шчытоўкай і касцельнай вежай стаіць двухпавярховы палац, пабудаваны ў сярэдзіне 14 ст.і які існаваў да сярэдзіны 17 стагоддзя. Злева ад замка бачны так называемы "малы замак".


А.Краўцэвіч, Рэканструкцыя, Наваградак-Новогрудок, Гісторыя Наваградка, Навагрудскі замак

Previous post Next post
Up