Працяг "святкавання" 9 траўня. Частка першая, пра Ляхавічы -
тут І так..Грушаўка. Думаю многія былі, а яшчэ больш бачылі на фота ў сеціве. Ад Ляхавіч прыблізна 5 км. Як вам вядома гэта вёска - радзіма Тадэўша Рэйтана.
Каму пашанцавала пабываць ў Грушаўцы калі ўжо ўсё зялёнае, то той мяне зразумее, там вельмі, вельмі крута! Там вельмі шмат дрэваў, там цудоўнае возера, галасы птушак...
Так як пра гэтае месца ў сеціве вельмі шмат інфы, вялікіх гісторый пра сядзібу пісаць не буду. Буду толькі пра сам "працэс" вандроўкі.
Ішлі ішлі, і прыйшлі..
Значыць, ідзем мы па гэтай дарозе, бачу зправа сцежку, а па ёй дзядзька на ровары едзе, пытаю ці там знаходзіцца капліца-пахавальня. Дзядзька нават на нас не паглядзеў толькі рукой паказаў напрамак... зразумела, яго турысты ўжо задзяўблі).
Пакуль ішлі па сцежцы да капліцы, то ўсю дарогу нам здавалася, што нешта ў траве варушыцца, можа вужы?
Капліца пабудавана ў пачатку 20 стаг. у рэтраспектыўна-гатычным стыле. Ну канешне гэта самая крутая капліца, якую я пакуль што бачыў.
Брама і агароджа
Мемарыяльны камень
Унутры бачна, што сюды часценька наведваюцца людзі
Мой рост 183 см
Вось так мы бачылі капліцу, з месца нашага перакуса
Калі ішлі назад да дарогі, насустрач ехаў аўтамабіль, нумары былі беларускія, але каля кіроўцы сядзела тыповая старая полька..
Вёска Грушаўка ў сваёй красе. Адзінае ў вёсцы элітнае жытло)
Фатаграфую вясковыя хаткі, і чую голас жанчыны:"Нас сфатаграфуйце, і ў Польшчы пакажыце!" Падумалі, што мы з Польшчы. Як аказалася потым, з размовы з адной бабуляй, палякаў сюды прыязжае вельмі шмат і амаль кожны дзень.
Цікая размова з меснай бабцяй, атрымалася з-за нашай смагі: зайшлі на двор з просьбай папіць вады. Гаспадыня дома, аказалася напалову полькай, напалову беларускай. Расказала, што некалькі год таму ездзіла да сястры ў Варшаву, але там ёй не спадабалася. Пакуль я даставаў ваду з калодзежа, бабуля спытала:
- Напэўна вы прыехалі на панскі дом паглядзець?
- Ну, з Наваградка прыехалі..
- А-ё-я-чкі..знайшлі куды ехаць, ну добра вы, сюды палякі прыязжаюць, і стары і малады, хто на кастылях, хто на калясцы...а мы з бабамі сядзім на лаве і рагочам з іх!" Бабка з гумарам папалася))
Рэшткі панскай агароджы
Уязная алея
Сядзібны дом. Стары дом не застаўся, гэты напэўна быў пабудаваны ў межваены час. Пасля ВАВ, тут быў клуб.
Нажаль, вокны і дзверы закалочаны дошкамі, зусім не прыгожа.
Флігель. Ёсць меркаванне, што менавіта тут правёў апошнія дні свайго жыцця Тадэуш ( На сейме 1773 г., на якім зацвярджаўся I падзел Рэчы Паспалітай, не здолеўшы ўгаварыць калегаў адумацца, Т. Рэйтан, не выпускаючы дэпутатаў з залы пасяджэнняў, лёг перад выхадам з крыкам "Забіце мяне, не забівайце Айчыну", чым нават натхніў Яна Матэйку на напісанне карціны "Рэйтан - заняпад Польшчы". У выніку ён сам пакончыў з сабой у Грушаўцы ў 1780 годзе.)
Склеп сядзібнага дома. Тут калісьці захоўвалася калгасная бульба.
Зелень..
Яшчэ адзін флігель
Рэшткі лядоўні
Стайня 1909 г. Зараз тут кароўнік.
Яшчэ адна стайня, у заняпадзе.
Спіртапрыёмнік
Рэшткі вінакурні
Возера
Гумно
Пакуль мы хадзілі, то сустрэлі другіх вандроўнікаў: адны на роварах, другія пехам, хадзілі таксама ўсё фатаграфавалі.
Травеньскае неба
Хутка адзенуць “белыя капелюшы”..
Калі вы яшчэ не былі ў Грашаўцы, то раю з’ездзіць, толькі едзьце добрым, сонечным надвор’ем і вы не пашкадуеце!