Яшчэ ў лістападзе прошлага года, у Наваградку, беларускі гісторык і археолаг Аляксандар Краўцэвіч прэзентаваў сваю новую кнігу. На жаль зусім выляцела з галавы назва кнігі (upd "Рыцары і дойліды Гародні"). Паралельна ён гаварыў і пра сваю працу "Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага", ды так цікава расказваў, што я вырашыў яе набыць. Вырашыў...і зусім забыў пра яе. І не так даўно выпадкова ўбачыў яе ў інтэрнэт-краме. Ну што ж, пачытаем, як бачыць гэты працэс спадар А.Краўцэвіч.
А.Краўцэвіч пад час сустрэчы ў Наваградку