Палац Радзівілаў у Наваградку

Mar 10, 2012 19:00

http://new.arche.by/by/page/blog/9378
Заўжды цікавіла гісторыя палаца Радзівілаў, які знаходзіўся на гарадской плошчы ў Наваградку. Шукаў у сеціве, нічога няма. Пісаў ліст адміністратарам сайта radziwill.by, на жаль яны таксама не валодаюць ніякай інфармацыяй.
Але ўсё ж такі нешта даведацца ўдалося.

Палац быў пабудаваны ў 18 ст., хутчэй за ўсё ў другой палове. У кнізе М. Гайба напісана: “На адным з вуглоў плошчы стаяў двухпавярховы будынак былога Радзівілаўскага палаца, набыты ў 1810 г. купцом Фішарам.” Асабіста я магу выказаць здагадку, што да пакупкі палаца Фішарам, Радзівілы здавалі палац у арэнду, і ўжо пасля набыцця палаца купцом, палац Радзівілам не належыў.
У 1812 годзе ў палацы размясціўся разам са сваёй світай брат Напалеона Банапарта, вестфальскі кароль Геранім Банапарт (па-расейску “Иероним”, ён жа Жэром Банапарт), хаця існуе легенда, што спыняўся ён ў доме Міцкевічаў.
З уключэннем Заходняй Беларусі ў склад Польшчы, у палацы была гарадская адміністрацыя, потым да 1939 г. агульнаадукацыйная школа. Разбураны ў час нямецкага авіяналёту 28 чэрвеня 1941 г. © Арцём Аблажэй



















Страчаная спадчына Беларусі

Артыкулы, Гісторыя, Радзивиллы, Наваградак-Новогрудок, Утраченная архитектура, Гісторыя Наваградка

Previous post Next post
Up