26 лістапада, я з сябрам Сяржуком, пабывалі ў мястэчку Тарнова і ў суседняй вёсцы Белагруда, што на Лідшчыне. Аўтобус Наваградак - Гародня ў 8:45 давёз нас да Тарнова. У Тарнове знаходзіцца сядзіба Грабоўскіх. Пабудавана ў 1880-х гадах, у неарэнесансім стыле, а ў Белагрудзе Касцёл Святога Міхала Арханёла (год пабудовы (перабудовы): 1608, 1703, 1903-1908, паводле інфы на radzima.org ).
Існуе дзве версіі, каму належала сядзіба. Першая, што яна належала графам Грабоўскім (Род Грабоўскі - польскі дваранскі род, які быў у расейскім падданства), другая, што ўладальнікам быў генерал грэцкага паходжання Дзмітрый Мікалаевіч Маўрас, ад'ютант Міхаіла Мікалаевіча Мураўёва (Мураўёў - расейскі вайсковец, дзяржаўны дзеяч, граф, генерал-губернатар Паўночна-Заходняга краю ў часы задушэння нацыянал-вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. За сваю жорсткасць Мураўёў увайшоў у гісторыю пад мянушкай “вешальнік”).
Калі мы ішлі да сядзібы, то думалі, што ўбачым вось такую карціну: ( radzima.org )
Але убычылі вось што:
Былы сядзібны дом перабудаваны пад жылы. Зараз там жывуць сем`і маладых спецыялістаў. Мясцовая жыхарка нам паведаміла, што праца па перабудове пачалася недзе каля двух год таму. З аднаго боку добра, што мясцовыя ўлады не далі поўнасцю разбурыцца сядзібе, а з другога ў гэтым месце ўжо не “пахне” гісторыяй.
Каля сядзібнага дома знаходзіцца былая лядоўня
Потым прайшоўшы па трапінцы і па мосце каля двух кіламетраў
Мы выйшлі да касцёлу. З левага боку знаходзіцца месца для адпачынку, пляж. І гэта ўсё непадалёк ад могілак, якія каля касцёла.
Касцёл вельмі прыгожы, у неараманскім стыле. На жаль быў зачынены.
За касцёлам стаіць непрацуючая званіца. Пабудавана недзе ў 19 стагоддзі.
Каталіцкія могілкі
А вось гэта я не разумею. Я не знаёмы з "нюансамі" каталіцкай веры, але на помніку замест выявы мужчыны і жанчыны, выява Ісуса і Маці Божай...Я не ведаю, можа гэта і нармальна.
Яшчэ мы хацелі пабываць у вёсцы Мураванка і ў Жалудку, што ў Шчучынскім раёне. Але не змаглі. На трасе М6 нас ніхто не падбіраў, ды яшчэ надвор`е было дрэннае, моцны вецер і морась. Быў варыянт “стопіць” да Ліды, ці на Наваградка. Я стаў на Ліду, а Сяржук на Наваградак. Хто першы “састопіць” аўтамабіль туды і паедзем. Сяржук выйграў і ў 12:00 мы былі ў Наваградку.