Вы бачылі ў нас дзе-небудзь Чапаева?

Jul 04, 2013 21:58

Ці мае дачыненне да Беларусі Васіль Іванавіч? Канешне мае! Няўжо з вас ніхто не чытаў пра яго анекдоты?)
Карацей, я ведаў пра існаванне двух помнікаў Чапаеву: у Гародні і раней яшчэ быў у в.Варняны, што на Астравеччыне, і ўсё. Сёння пазнаёміўся яшчэ з адным Васілём Іванавічам. Вёска Горная Рута, Карэліцкі раён. Чапаеў тут не проста стаіць, ён усім дае ведаць, у гонар каго завецца мясцовы калгас.




Вінтажны Чапаеў)



Вандроўкі па Беларусі, Кореличский район

Previous post Next post
Up