Сядзіба ў Ястрамбелі

May 05, 2013 23:02

Вёска Ястрамбель, з'яўляецца вёскай гістарычнай Навагрудчыны. Сёння гэта Баранавіцкі раён.
У канцы 19 ст. прадстаўнік шляхецкага роду татарскага паходжання Генрых Катлубай пабудаваў у Ястрамбелі палац. Апроч палаца сядзіба мела гаспадарчы дом, вінакурню, стайню і карэтную. Вакол месціліся пейзажны парк з сажалкаю і сад. Дарэчы, у Ястрамбельскім парку дагэтуль расце вельмі рэдкая ў Беларусі веймутавая хвоя.




Апошні ўладар сядзібы, Зыгмунд Катлубай, памёр у 1940 годзе, памёр у турме ў Баранавічах. Напэўна не паспеў уцячы ад бальшавікоў.

Пасля вайны ў сядзібным доме змяшчаўся дзіцячы інтэрнат, ёсць звесткі, што ў доме нават знаходзіліся малыя карэйцы, якіх сюды прывозілі пасля канфлікту паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэяй. Зараз сядзібны дом знаходзіцца на тэрыторыі кадэцкай вучэльні.

Вежа дома бачна здалёк. Можна падумаць што, гэта вежа касцёла.




Дзверы і вокны на першым паверсе забіты дошкамі. Напэўна гэта зроблена для таго, каб кадэты не хаваліся там).




Вокны другога паверха адчыненыя.


Антыфа


Ну і навошта трэба было ламаць поручні?




Дзяніс вырашыў узяць сядзібу прыступам)


Непадалёк стаіць будынак былой вінакурні. Як бачна, пры саветах тут было тое самае.
Захавалася аўтэнтычная шыльда)


Сяржук узрадаваўся, што вінакурня не мае гаспадара, бо гэтым гаспадаром можа стаць ён сам!) Бабуля-вартаўнік, яшчэ не ведае, што да яе завітаў будучы дырэктар)


У цяперашні час тут нічога няма, толькі бабуля і сабачка, якая брахала-брахала, а потым схавалася ў будзе.


Бабуля дазволіла нам паблукаць па былой панска-савецкай вінакурні. Значыць красці няма чаго.
А дошкі?


Страха зусім прахудзілася..


Вінакурня 1899 г. пабудовы.






Калі вярталіся да сядзібнага дома, заўважылі бусла, які ганарова хадзіў па сваім уладанням. Напэўна чакаў, каб паглядзець хто гэта завітаў.


На ўзлёт!


Ну і мы таксама "на ўзлёт", наступны пункт - вёска Паўлінава, а па дарозе мемарыяльны комплекс ў памяць палеглых паўстанцаў 1863 г. каля Мілавідаў.

Усадьбы - Сядзібы, Вандроўкі па Беларусі, Ястрамбель, Барановичский район

Previous post Next post
Up