Зусім "непрывабны" Піцер

Mar 12, 2013 21:25

Можна колькі заўгодна не любіць усходнюю суседку і прынцыпіяльна туды не ездзіць, гаворачы накшталт такога: "Ну на што там глядзець? Лепш я ва Украіну з'езджу!". Але ж у Санкт-Пецярбург варта папасці, як і ў суседні Пецяргоф і Пушкін.

Палацавая плошча. Кажуць, што тут у 1917 ідэйныя бальшавікі і п'яныя матросы штурмавалі Зімовы палац..



..у якім сядзела буржуазная ўлада і спрабавала ладзіць нейкую дэмакратыю.


Мадыфікаваны на рускі лад герб Візантыйскай імперыі на браме Петрапаўлаўскай крэпасці.


Там жа вельмі дзіўны помнік Пятру І.


Уласна кажучы, тут ляжыць сам Пётр І.


Можна паназіраць праз каменную падзорную трубу..


..як каля Казанскага сабора лётаюць галубы.


На заднім плане Вашынгтонскі капітолій.


Кажуць на Палацавай плошчы, калі цёпла, начуюць турысты і мянты іх не ганяюць. Можа брэшуць..


Выгляд з "Капітолія".


На вуліцы 21 ст., а тут яшчэ драўляныя караблі!




Кацярына ІІ, якая "далучыла да Расеі спрадвечна рускія землі", у атачэнні прыслужак.


Качкі на колах.


Працягваем птушыную тэму: Грыбаедаў з голубам на галаве. Відаць яны пасябравалі.


Піцерская метро.


А дзе самі ведаеце хто?


Калі хочаце такое ўбачыць, то не піце вечарам піва, ці што крапчэй, бо заснеце і прапусціце ўсю весялосць!


Медзяны вершнік зараз затопча ўсіх "не піцерскіх".


Расейскі імператар чымсьці незадаволены.


Бачылі калі негра-ніндзя?


А гэта адроддзе пекла (будынак з "піпкай" на версе), галоўны офіс "Вконтакте".


Справа рук беларускіх нацыяналістаў-кветкаводаў.


Срамата!!! Напрыклад прыходзіць паглядзець на фантаны жанчына з дзіцём.. а тут голая срака!


Надзьмуўся, як індык!


Міхайлаўскі палац. Менавіта тут расейскае дваранства вырашыла жыць як і раней.. вырашыла і задушыла Паўла І.


Хлопцы, падкінеце да Кранштата?


Кажуць, што Піцер адзіны еўрапейскі горад у Расеі.. і архітэктура еўрапейская, і людзі там еўрапейскія.

Расея-Россия, Піцер

Previous post Next post
Up