З успамінаў бабулі

Mar 05, 2013 11:54

«На пачатак 1953 года, я вучылася ў 10 класе. Вось толькі пачаўся сакавік. Мы як заўжды прыйшлі на ўрокі, ужо празвінеў званок на першы урок, але настаўніцы яшчэ не было. Праз хвілін 30 яна зайшла, была ўся  заплаканая. Я памятаю даслоўна як яна сказала: "Дзеці, сёння ўрокаў не будзе, можаце ісці да дому.. памёр таварыш Сталін". Яна так сказала і сеўшы за стол, пачала плакаць. І мы, вучні, таксама пачалі плакаць. Калі ішлі да дому, бачылі як бегаюць дзеці з малодшых класаў, яны былі радасныя, бо заняткаў сёння не будзе. "Яны нічога яшчэ не разумеюць", - падумала я пра сябе.»

Успаміны, Сталин, Мае родзічы і знаёмыя

Previous post Next post
Up