Троху пра Львоў - 2

Feb 01, 2013 18:48

У Львове ёсць плошча якая носіць імя нашага земляка, і земляка ўдвайне тых хто з Навагрудчыны. Я маю на ўвазе Адама Міцкевіча. На ёй усталяваны помнік самаму паэту. У вышыню 21 метр, асабіста Міцкевіч 3,3 метра. Адкрыццё ў 1904 годзе помніка мела вялікае нацыянальна-культурнае значэнне для польскай абшчыны Львова.




Выгляд плошчы Міцкевіча. Злева стаіць сучасны будынак банка, які больш-менш упісваецца ў архітэктуру старога Львова.


Дзева Марыя. Каля яе заўжды ляжаць кветкі.


Не далёка ад Міцкевіча стаіць помнік Даніле Галіцкаму. Месціцца на адной з самых старых плошчаў - на Галіцкай.
Пры Даніле быў пабудаваны Львоў. З'яўляўся князям Галіцкім, Валынскім, Кіеўскім і першым хто насіў тытул Караля Русі. Удзельнічаў у першай бітве з манголамі на рацэ Калка ў 1223 годзе.


Дарэчы Львоў мае сваю фірмовую сметніцу.


Проста блукаючы на вуліцах старога горада, можна убачыць шмат чаго цікавага. Вось напрыклад зусім выпадкова мы трапілі да палаца Патоцкіх другой паловы 19 ст. Палац троху падобны на палац Святаполк-Мірскіх у Жалудку. Дарэчы ў львоўскім палацы знімалі сцэны фільма пра мушкецёраў.


Фатаграфаваць унутры можна было толькі за грошы. Прычым кошт у два разы вышэйшы за кошт самаго квітка ў музей. Як мы заўважылі, так было ў многіх музеяй у якіх мы пабывалі.
Хоць мы не замаўлялі экскурсію, але супрацоўніца музея, пасля таго як яна спытала ў нас на якой мове нам расказваць, на ўкраінская ці на расейскай, і мы сказалі на ўкраінскай, правяла для нас хуценькую экскурсію..проста так, задарма. Яшчэ дазволіла мне фатаграфаваць і нават стаяла "на шухеры", глядзела, каб дырэктар не ішоў!







Сяргей не паверыў у аўтэнтычнасць каміна, палез праверыць)


Таксама зусім выпадкова мы ўбачылі яшчэ адзін палац, але там быў не музей, віселі сцягі, можа якой консульства ці нешта накшталт такога.


А насупраць гэтага палаца стаіць вось такі будынак..Чаму ніхто з нас не пайшоў паглядзець на другі бок?!..


На трэці дзень нашага візіта пайшоў моцны снег..










Гэта зроблена наўмысна, каб заблытаць турыстаў?)


Ратуючыся ад снега, мы заскочылі ў нейкі музей..



Гэты воз 18 стагоддзя! Як ён захаваўся? Супрацоўніца музея падцвердзіла аўтэнтычнасць, праўды толькі словамі.


Слуцкі пояс.


Некалькі здымкаў, проста так..

У Львове ёсць раён - Санта-Барбара)


"За Родину, за Сталина!"


Падобны на хостал у якім мы спыняліся, а можа гэта ён і ёсць.


Захад сонца.


Частка першая

Падарожжы па Ўкраіне, Львоў

Previous post Next post
Up