Кнігі на literatura.by

Dec 16, 2012 20:09

На literatura.by я замаўляў некалькі кніг па гісторыі, і тут прачытаў, што ўсім пакупнікам у гонар НГ даецца па 100 тыс. на асабісты рахунак на сайце. Як потым высвятлілася, бонуснымі рублямі можна аплаціць толькі 20% кошту кнігі. Адзначу, што ніколі не глядзеў увесь каталёг гістрычнай літаратуры на сайце, заўсёды шукаў па пошуку. Цяпер раз ужо з'явіліся дармовыя віртуальныя грошы, пачаў праглядаць каталёг кніг гістарычнай тэматыцы.. амаль адныя кнігі па гісторыі Расеі і пра расейцаў, ці звязаных з гэтым, якія напісаныя канешне ж расейскімі гісторыкамі, сучаснымі прыхільнікамі Карамзіна (і яго "Гісторыя дзяржавы Расейскай" таксама ёсць). На сайце хапае таксама кніг накшталту "СССР - такую дзяржаву прасралі!" і кніг пра розныя сусветныя змовы супраць Расеі і яе жыхароў, шмат кніг пра расейскі фальклёр - міты, казкі, прыказкі.

На беларускім кніжным сайце, ў наяўнасці ясяго тры кнігі па гісторыі Беларусі, і ўсе А.Тараса - "1812. Трагедия Беларуси", "Гiсторыя беларуская муз.культуры" і "Предыстория беларусов с древнейших времен до XIII века".

Прыкладная карціна:











Гісторыя, Интернет, Книги

Previous post Next post
Up