Паганская Наваельня

Dec 01, 2012 23:47

Спецыяльна ў Наваельню не збіраўся, так як ужо быў не адзін раз. Ездзіў на чыгуначны вакзал за квіткамі да Львова, думаў хуценька набуду і паеду да дому.. ага, наіўны. Аказваецца на касе абед з 11-40 да 15-40, а я стаяў каля вакенца недзе ў 12-30. Касірка затрымалася, бо як сказала, працавала з нейкімі паперамі. На ўсе мае просьбы прадаць квіткі не рэагавала. Яна зачыніла касу і паехала на абед, таму ў мяне было тры гадзіны вольнага часу.. што ж мы будзем тут рабіць - падумаў я.
Добра што жонка ўзяла з сабой фотаапарат (яна яго заўсёды яго з сабой цягае).

Значыць паехалі шукаць мы якое месца для перакуса, так як яшчэ нічога не елі. У цэнтры (я дакладна не ведаю, ці гэты быў цэнтр, але мне так здалося) убачылі надпіс "Кафетерий", калі зайшлі ўбачылі звычайную краму, але з невялікай стойкай у вуглу. Вось такі кафэтэрый, нават сурвэтак у прадаўшчыцы не знайшлося.
Ну што, паедзем глядзець мясцовыя славутасці.. якіх тут мала, з самых яскравых толькі царква і касцёл. Раней стаяў палац 17 ст.

Наваельню абступіў з усіх бакоў хваёвы бор, нездарма ў мястэчку знаходзіцца дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканская сухотная лякарня „Наваельня“». Хваёвы бор прываблівае людзей, якія будуюць у ім свае хаты і катэджы..







..а таксама і шматпавярховы жылы дом.



Нібыта савецкая сядзіба)



Лазня.



Занядбаны "Дуэт".



Каля Наваельні ёсць сажалка..



..на беразе якой растуць бярозы.



І, увага, стаяць паганскія ідалы!!!



Верагодна мясцовыя жыхары ахвяруюць ідалам рыбу, якую яны ловяць на возеры.



Насамрэч гэта выявы старажытных ваяроў з дзідамі і шчытамі).

Сава.



Каля дарогі можна сустрэць яшчэ такое.



Пасля паганских ідалаў мы хуценька паехалі да царквы!
Царква Нараджэння Божай Маці, другой паловы 19 ст.



Калі ісці ад царквы у бок рэчкі можна пабачыць мамерыяльную калону. Калі верыць "Глобусу Беларусі", то калона 18-19 ст. У гонар чаго ці каго была збудавана калона я ў сеціве не знайшоў, можа хто ведае?







Моўчадзь.



Дарога ад калоны да царквы.



Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса быў пабудаваны ў 1930-х. Ёсць звесткі, што касцёл быў перавезен у Наваельню ў 1936 годзе з вёскі Ненадавічы, у якой ён быў пабудаваны ў 1912. В 1990-х драўляные сцены былі заменены на цагляныя.



Выгляд мястэчка ад касцёла.



Помнік Яну Паўлу II.



Каля ўваходу.



Вакол касцёла стаяць вось такія скульптуры, на якіх адлюстраваны біблейскія сюжэты, некалькі з іх.















У двары храма, каля елкі, схаваўся Дзед Мароз, мабыць чакае свайго часу.



Ну вось і ўсё, трэба ўжо ехаць за квіткамі..

P.S. Не сфатаграфаваў чыгуначны вакзал 1923 г., таму здымак victogan



Наваельня, Храмы, Вандроўкі па Беларусі, Дятловский район

Previous post Next post
Up