...Чакаць доўга не давялося, хвілін дзесяць. Я ў чарговы раз падняў "галасуючую" руку, і машына спынілася. Хвілін 15 і мы на павароце да месца дзе нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі, Летувы, Польшчы і Амерыкі - Тадэвуш Касцюшка. А на супраць радавой сядзібы - стаіць палац Пуслоўскіх.
Сядзібны дом роду Касцюшкаў стаяў яшчэ
да другой сусветнай вайны, да канца вайны ён на жаль не "дажыў". У пачатку 1990-х на месцы дзе стаяла сядзіба людзі
паставілі крыж. У 2004 годзе сядзібу адбудавалі па малюнку 19 ст. Новы дом месціцца на старым падмурку.
Барэльеф на камні каля дома..
..і каля дзвярэй сядзібы.
На сённяшні дзень існуе два месцы нараджэння Касцюшкі, тут, дзе стаіць сядзіба і маёнтак Сяхновiчы, паблiзу Жабінкі. Як гэта даведаўся ад супрацоўніцы, то адразу ўспомніў пра два Завоссе Адама Міцкевіча..
Зараз у адбудаванай сядзібе музей Т. Касцюшкі. Завітаем!
Мэбля зробленая ўжо ў наш час.
Амброзі Касцюшка, дзед Тадэвуша і бабуля, Барбара Касцюшка.
Тадэвуш у дзяцінстве і яго маці Тэкля Касцюшка.
Міжнароднае прызнанне.
Вось не памятаю, што за сцяг..
Каменні з месцаў звязаных з Касцюшкай.
Уніформа і зброя касіянераў.
Амерыканскія кадэты у час візыту ў музей.
Сядзібны склеп. Як сказала супрацоўніца музея "яшчэ з тых часоў".
Далей ідзем да палаца 1838 года пабудовы. Палац належыў Вандаліну Пуслоўскаму, які з`яўляюся буйнейшым прамыслоўцам.
Усе называюць палац "Косаўскім", але ён знаходзіцца не ў Косава, а ў урочышчы Марачоўшчына, каля самага мястэчка.
У 2005 годзе былі зафарбаваны ўсе графіці на сценах палацу. Зараз палац рэканструюецца.
Калі падыйшлі бліжэй пачулі стук малатка - на версе палаца сядзеў рабочы, працэс ідзе..
Пасля паўстання 1863 г. ён пераходзіць да князёў Трубяцкіх і Алдэнбургскіх; у час першай сусветнай вайны палац разбураецца.
Амаль адноўленая частка палацу.
З іншага боку.
Палац абнесены агароджай.
Абыйшлі палац з усіх бакоў і рушылі ў бок мястэчка Косава..
А ёсць яшчэ дзе ў Беларусі такая вуліца?
..па-беларуску.
..і па-расейску.
Вуліца героя.
А дзе другая палова хаты?
Апсіда царквы Святога Георгія, на жаль бліжэй не падыходзілі, так як была мала часу, спяшаліся на аўтобус.
У мястэчку ёсць яшчэ царква і касцёл, але сфатаграфаваць не атрымалася.
Вось такі ДК
"Графіці" часоў СССР.
Недзе ў цэнтры.
У Косава ёсць вуліца 3 лютага, мы ішлі і гадалі, чаму 3 лютага, што такога тут здарылася ў гэты дзень..? А вось што..
Калі прыйшлі на прыпынак, то даведаліся, што мы спазніліся на аўтобус..але дзякуючы кіроўцу аўтобуса, які спазніўся на 40 хвілін!!, мы ў абед былі ў Івацэвічах..
ч.1 Слонім ч.2 Ружаны