Усё гэта добра, але дзе помнік Міндоўгу?

Nov 09, 2012 17:05

У Наваградку за кастрычнік-лістапад, перад абласнымі Дажынкамі, з`явіліся два новых помніка: вайскоўцам ваяваўшым ў Аўганістане і Ўладзіміру Высоцкаму..

Ну добра аўганцам, а вось Высоцкі? Як кажуць, паставілі за тое, што ён калісьці быў у Наваградку і наведваў з Марынай Уладзі навагрудскі замак. У 1969 годзе ён здымаўся на Беларусьфільме - фільм "Сыны ідуць у бой" (UPD - аказваецца не здымаўся, а пісаў песні для фільма). Наведваў возера Літоўку, што каля Наваградка і адпачываў на беразе Свяцязі, нават відэазапіс захаваўся.

Дык Міндоўг таксама "наведваў" Наваградак....

Помнік аўганцам


Працэс сённяшняй устаноўкі помніка Высоцкаму


Абяцалі, што помнік Міндоўгу з`явіцца яшчэ два гады таму!

Наваградак-Новогрудок, Новогрудок и Дожинки

Previous post Next post
Up