Успаміны. Як руйнавалі сінагогу ў Навагрудку

Oct 25, 2012 18:37

http://www.arche.by/by/page/blog/12574

У 1648 г. намаганнямі абшчыны ў Навагрудку была пабудавана каменная сінагога, будынак якой праіснаваў да пачатку 1960-х.

Пра сінагогу ўспамінае жыхар Навагрудка Аляксандар Гурын: "Я добра памятаю ў якім годзе была ўзарвана сінагога, бо тады я вярнуўся з арміі, гэта быў 1964 год. Сінагога стаяла, можна сказаць, у цэнтры горада, дзе зараз стаянка насупраць дома быту. Як я ў дзяцінстве чуў ад дарослых, што пры паляках сінагога працавала, пасля прыходу саветаў яе зачынілі, і яна ўжо не працавала да самага яе зруйнавання. Памятаю, ішоў я некуды па сваіх справах, бачу недалёка каля будынка натоўп людзей, тэхніка розная стаіць. Пад'язджае да сінагогі кран з вялікай "грушай" і пачынае біць ёй у сцену, а сцены тоўстыя былі, недзе метр, а можа і болей. Білі доўга, я парабіў усе свае справы, і вярнуўся назад, а груша ўсё біла ў сцену. Калі былі разбураныя сцены, была закладзена выбыхоўка ў падмурак і ў рэшткі сцен.. і ўзарвалі. Потым некалькі дзён вывазілі цэглу машынамі, а людзі ўсё лазілі па каменнаму сметніку, некаторыя нават нешта адтуль цягнулі да дому, цэглу ці яшчэ што".

Пытаюся, навошта гэта зрабілі - "а чорт яго ведае навошта.. захацелі і ўзарвалі" - адказвае Аляксандар Мікалаевіч.

Людзі на рэштках сінагогі. 1964 г. Бачны Міхайлаўскі касцёл.




Сінагога


Успаміны, Наваградак-Новогрудок, Гісторыя Наваградка

Previous post Next post
Up