Гальшаны - мястэчка (зараз аграгарадок) на левым беразе р. Гальшанка. Знаходзіцца ў Ашмянскім раёне. Прынята лічыць, што мястэчка было вядома ўжо ў 13 ст. Гісторыкі 19 ст. нават называлі дакладную дату - 1280 г.
Калі верыць лет Хронікам ВКЛ і Хронікам Быхыўца, то мястэчка заклаў легендарны літоўскі князь Гольша. Паводле летапісаў, Гольша - унук Гілігіна, сын вялікага князя Рамана, брат Нарымонта, Трайдзеня, Даўмонта і Гедруса. Гольша лічыцца пачынальнікам роду Гальшанскіх. Браў удзел у барацьбе Нарымонта з Даўмонтам на баку першага. Меў сына Альгімонта, а паводле «Хронікі Быхаўца» і «Хронікі літоўскай і жамойцкай» - і яшчэ аднога сына, Міндоўга. Памёр у часы, калі Трайдзень быў вялікім князем. Гедзімінава ваяводу Альгімонта Гальшанскага Яўрэінаўскі летапіс атаясняе з Гольшавым сынам, а шэраг іншых летапісаў называе таго пазнейшага Альгімонта сынам Міндоўгавым.
Цэнтр мястэчка. Нічога асаблівага.
Забудова 19-пачатку 20 ст.
Але ж усё такі адна асаблівасць ёсць - гэта кавярня "Замак". Вельмі ўтульная, прыгожая, я бы нават сказаў кавярня-музей. Але пакуль унутр не зойдзеш, гэта не зразумееш.
Вось ужо аднаго павялі..)
Унутры
Банкетная зала
У цэнтры стаіць касцёл Святога Яна Хрысцiцеля і былы кляштар францысканаў. Будынак касцёла ўзведзены ў пачатку 16 ст. і прыстасаваны пад кальвінскі збор. У 1618 г. кальвінскі збор перабудаваны па фундацыі Паўла Сапегі для манахаў-францысканаў, якіх ён запрасіў сюды і заснаваў для іх кляштар. Тады ж быў пабудаваны жылы корпус. У пачатку 1770-х гг. будынак разабраны амаль да падмурка і на яго месцы пабудаваны новы каталіцкі храм.
Перад касцёлам у 1-й палове 19 ст. пастаўлена 2-ярусная 4-гранная брама-званіца, вырашаная ў стылі позняга класіцызму з выкарыстаннем элементаў дарычнага ордэра. Кляштар скасаваны паводле царскага ўказа ад 19.7.1832 г. Пасля 1944 г. касцёл прыйшоў у заняпад. Адноўлены (архіт. У.С. Маскалёў), дзейнічае.
Ну што ж, пойдзем да замка..
Вул. Замкавая
Мы вельмі ўзрадаваліся, калі убачылі гэтыю шыльду, думалі, што купім магніт ці яшчэ што-небудзь на памяць, але было зычынена, відаць даўно тут ніхто такім, на жаль, не гандлюе.
Царква Святога Георгія пабудавана ў 1901 г. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.
Насупраць царквы стаіць вось такі дом 1928 г. Пра яго запытаў у мясцовай жанчыны - пры паляках тут была гміна, у часы вайны камендатура, пасля вайны ў доме быў пажар. Да 1964 г. месцілася мясцовая школа..
..потым быў жылы дом. Зараз плануецца ў ім адчыніць гатэль (адзін ужо ёсць, у цэнтры). Калі ў вёску, па словах жанчыны прыязджаюць госці, то яны месцяцца ў гэтым доме. Зачастую гуляюць вяселлі.
Прыдарожная каплічка. 1897 год пабудовы.
Здымак пачатку 20 ст.
Фота © Таццяна Лаўрыновiч
Ну вось і руіны.. Пісаць гісторыю замка не буду, у сеціве інфы да халеры)
З другога боку
Там жа стаіць крыж, але без надпісаў..
Захаваліся рэшткі двух веж
Можна залезці у адну з іх
Дзе мой прынц на белым кані)
Па маім назіранням менавіта па гэтым аркам, усе пазнаюць руіны Гальшанскага замка
Вось бы залезці ў цэнтр скрыжавання..
Малюнак замка. 1856 год
Н.Орда. 1876 г.
Разбурэнне замка (паводле Вікіпедыі)
Пасьля ўдзелу Сапегаў у паўстаньні за адраджэньне Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага 1863 году, расейскі ўрад забраў усю іхнюю маёмасьць у дзяржаўны фонд. Сапегі былі вымушаныя эміграваць у Францыю, а Гальшаны перадалі расейскаму памешчыку Гарбанёву, які ў 1880 годзе стаў узрываць вежы і гандляваць замкавай цэглай.
У часы панаваньня савецкай улады замак працягвалі разбураць. Спачатку ва ўсходнім крыле разьмяшчалася пчалярская вучэльня. Але адначасова разьбіраліся сьцены ў іншай частцы замка. Па загадзе дырэктара вучэльні кожны вучань павінен быў здабыць 80 цаглінаў для будоўлі Дома культуры ў Гальшанах. За выкананую справу давалі дадатковы водпуск дадому.
Шмат гадоў на тэрыторыі замка знаходзіўся кароўнік. Працягваўся разбор сьценаў «на патрэбы» тутэйшай гаспадаркі.
У дадзены час руіны замка знаходзяцца пад аховай Міністэрства культуры Беларусі. Але тэрыторыя замка пакрытая пустазельлем і сьмецьцем. Сьцены прасядаюць, цэгла крышыцца. Замак патрабуе неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі.
Артыкул з chudesa-i-priklucheniya.ru пра замак
МИСТИКА РАЗВАЛИН
Можно было бы смело считать эту историю легендой, навеянной древними руинами и пробуждающей необычные видения у впечатлительных людей, если бы не одно обстоятельство. В 2000 году рабочие, ремонтировавшие фундамент одной из стен, наткнулись на человеческий скелет. Экспертиза определила: он принадлежит женщине, которая умерла насильственной смертью несколько столетий назад.
Двум ремонтникам поручили захоронить найденные ими останки на кладбище, заказав заупокойный молебен, чтобы душа несчастной мученицы наконец обрела покой. Однако рабочие лишь сложили кости в мешок и закопали в яме возле монастыря.
Прошло несколько месяцев, и оба они погибли: один, сорвавшись с 9-метровой высоты, другой - при невыясненных обстоятельствах. А по стене пошла трещина…
Происходят в наши дни и другие мистические истории, связанные с местными привидениями.
В 2001 году работники Белорусского телевидения, затеявшие съёмку в Гольшанском замке, решили запечатлеть Белую Панну на его «телегеничных» руинах. Разумеется, были приняты меры безопасности. Соорудили мостик от одной стены до другой. По нему и должна была пройти молодая артистка, выступавшая в роли призрачной знаменитости. Однако съёмочный процесс как-то сразу не заладился. И вот очередной дубль, мотор… Внезапно - не по сценарию - актриса исчезла из кадра!
По утверждению очевидцев, это выглядело так, словно невидимая рука столкнула девушку со стены. Она оступилась, упала с мостика прямо на камни. К счастью, не погибла, хотя и получила серьёзную травму.
Сразу вспоминается трагедия, разыгравшаяся здесь же в 1997 году. Ребята из техникума «добывали» на развалинах кирпичи. Под одним из юных вандалов обрушился свод, и 17-летний парень погиб на месте.
Велик соблазн и это дело «списать» на призраков.
Ну і дзе тут прывід?)
Дарэчы, вось рарытэтны здымак з Летувы. Сцяны замка 1957 г.
На рацэ Гальшанка стаіць не працуючы водны млын 19 - 20 ст.
Яшчэ у Гальшанах мы знайшлі форму летувіскага мянта
http://artem-ablozhei.livejournal.com/113004.html Аказваецца ў цэнтры мястэчка стаіць помнік Софіі Гальшанскай, убачыў у мапах гугла. Можа ў каго фотка ёсць?