Фарны касцёл у Нясвіжы

Jul 31, 2012 21:36

Заяўляю з усёй афіцыйнасцю, што гэта самы прыгожы касцёл (маю на ўвазе ўнутраны інтэр'ер) які я бачыў. Хіба што яшчэ мяне ўразіў касцёл у Жалудку.

Касцёл Божага Цела (Фарны) ў Нясвіжы - архітэктурны помнік ранняга барока, першы езуіцкі касцёл, а таксама першая крыжова-купальная базіліка з бязвежавым барочным фасадам на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, радавы магільны склеп князёў Радзівілаў.





Рамонт купала



Калі мне патэлефанаваў сябар і даведаўся, што я еду ў Нясвіж, то сказаў абавязкова наведаць у касцёле магільны склеп Радзівілаў.. і даў "інструкцыю" - заходзіш у касцёл, там сядзіць манашка, даеш ёй 5 тыс. і ідзеш глядзець..
Зайшоў, ніякай манашкі не ўбачыў.. і пайшоў сабе разглядаць касцёл.




Нейкая жанчына распавядала сваім знаёмым, што гэта "Тайная вячэра", толькі вучні Хрыста сядзяць паўкругам.. першы раз пра гэта чуў









Як потым высветлілася, сябар меў на ўвазе жанчыну якая прадае розныя рэлігійныя рэчы. Пахадзіў, паглядзеў, падышоў да гэтай жанчыны зпытыць дзе манашка. Апярэдзіўшы мяне яна спытала з кім я (мела на ўвазе ці я з турыстамі якія былі ў касцёле, ці сам па сабе).. паклаў 5 тыс. у скрынку "Ахвяраванні", жанчына паказала ўваход у склеп і дала мапу-схему з выявамі саркафагаў Радзівілаў і з подпісамі, дзе чый.

Здымкі тэлеперадачы



Фамільная пахавальня князёў Радзівілаў уяўляе сабой цёмны склеп, дзе шэрагамі стаяць простыя драўляныя труны (унутры яны металічныя). Першым тут быў пахаваны сам Мікалай Сіротка ў 1616 годзе, ад яго ж перадаваўся з пакалення ў пакаленне рэцэпт бальзамавання трупаў, прывезены ім з падарожжа па Ўсходзе. Кожны з саркафагаў абвіты дротам, змацаванай радзівілаўскімі пячаткамі - зроблена гэта не для таго, каб не выпусціць прывідаў (як многія распавядаюць), а для таго, каб тыя ж турысты (некалькі трунаў не за кратамі, а прама пад акенцам ў падвале) не лезлі ўнутр, або шукальнікі прыгод не адкрылі труны ў пошуках ключа да кладу (такія выпадкі таксама былі). Апошняе пахаванне ў склепе адбылося ў 2000 годзе - сюды прывезлі Антонія Радзівіла, які памёр у Лондане.







Вядома нямала легенд пра магільным склеп. Яшчэ ў польскай манаграфіі 1937 года «Нясвіж» гаворыцца пра тое, што ў крыпце стаяла 102 саркафага. Зараз жа тут засталося 72. Куды зніклі 30? На гэты конт ёсць розныя версіі. Кажуць, у час вайны частка саркафагаў была страчана - вывезена або разрабавана. А магчыма, падчас пасляваеннага рамонту крыпта была некалькі перабудавана. У некаторых яе пакоях падлога адклікаецца занадта гулка. Такое адчуванне, што знізу ёсць яшчэ адзін ярус пахаванняў. Ды і настаяцель касцёла падчас і пасля вайны (ксёндз Каласоўскі) распавядаў пра нейкія таямнічыя паверхі і адгалінаванні, у якіх з-за адсутнасці кіслароду нават свечка не гарыць. Магчыма, з-за гэтага іх проста зачынілі. Так ці інакш, сапраўдныя маштабы крыпты і колькасць пахаваных у ёй - адна з загадак, адказа на якую пакуль няма.







Як гэта сумна: магутнасць, багацце і розум аднойчы змесцяцца пад звычайнай драўлянай дошкай...
Радзівілы складаліся ў шлюбах практычна з усімі каралеўскімі дынастыямі Еўропы. Чатыры стагоддзі жыцця шляхетнага беларускага магнацкага роду змясціліся ў невялікім змрочным пакоі ... Адчуваецца ў падобным пахаванні незразумелая сіла. Самы крайні бакавой адсек крыпты - пакой, у якую слабанервным лепш не заходзіць. Тут спачывае вялікая сям'я - 2 дарослыя труны і 12 дзіцячых. Тут пахавана няшчасная маці Катажына Радзівіл, якая пахавала за жыццё 5 малалетніх дзяцей і 7 унукаў (па іншай версіі ва ўсіх 12 магілах яе дзеці). Кажуць, няшчасная жанчына ўсё жыццё праходзіла ў жалобе, без канца аплакваючы ўласных дзяцей. Сучасная медыцына дае гэтаму цалкам матэрыяльнае тлумачэнне - у арыстакратаў былі занадта распаўсюджаныя роднасныя сувязі, што і станавілася прычынай частай дзіцячай смяротнасці. Кажуць, хто праходзяць каля касцёла ў месяцовую ноч, часам чуюць жудасны крык - дык душа няшчаснай Катажыны, якая ператварылася ў саву, плача аб нявінных немаўлятах.




http://tigrica-s.livejournal.com
http://nat-ka.livejournal.com
http://be.wikipedia.org
Шышыгіна-Патоцкая Клаўдзія. Нясвіж і Радзівілы

Радзивиллы, Храмы, Вандроўкі па Беларусі, Несвиж

Previous post Next post
Up