Беларуска-летувіскія дамовы 1992 г. пра гісторыю ВКЛ

Jul 17, 2012 21:52

http://new.arche.by/by/page/blog/11232

6-7 красавіка 1992 г. у Мінску адбыўся міжнародный "круглый стол" пад назвай "Беларусь у Вялікім Княстве Літоўскім". ВКЛ "круглы стол" акрэсліў як федэрацыю, у якую ўваходзілі беларускія, летувіскія, і частка ўкраінскіх земляў. Была таксама выпрацавана сціслая фармулёўка пачаткаў ВКЛ: "Ва ўмовах барацьбы з крыжацкай агрэсіяй і пад пагрозай мангола-татарскага нашэсця ў першай палове 13 ст. у верхнім Панямонні ўзнікла беларуска-літоўскае гаспадарства з цэнтрам у Наваградку, якое стала ядром магутнай еўрапейскай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага".

19-20 чэрвеня 1992 г. у мястэчку Гервяты Астравецкага раёна беларускімі і летувіскімі гісторыкамі былі выпрацаваны агульныя падыходы да вывучэння гісторыі ВКЛ. Даследчыкі двух краін дамовіліся, што "з сённяшняга гледзішча ВКЛ можна назваць як літоўска-беларускую, ці - раўназначна - беларуска-літоўскую дзяржаву, улічваючы пры гэтым важкі ўклад, які ў палітычнае і культурнае развіццё ВКЛ працяглы час уносіў украінскі народ".

Паводле А.К.Краўцэвіч "Стварэнне Вялікага Княствва Літоўскага"

Дык чаму зараз, кожны з бакоў "цягне коўдру" на сябе ў пытаннях накшталт - "ВКЛ - Беларуская ці Летувіская дзяржава"?

ВКЛ, Беларусь, Гісторыя, А.Краўцэвіч, Летува

Previous post Next post
Up