Фестываль нацыянальных культур 2012

Jun 13, 2012 23:55

1-3 чэрвеня ў Гародні прайшоў дзевяты фестываль нацыянальных культур. Усё б нічога, але амаль усё свята ліў дождж, моцны вецер і наогул было холадна. Асабліва дрэннае надвор'е было ў першы дзень і ў другой палове другога.
Фестываль уяўляў з сябе так называемыя падворкі розных нацыянальнасцей. Падворкі размяшчаліся на Савецкая плошчы, на плошчы Леніна, па вул. Савецкай, вул. Замкавай, у Новым і ў Старым замку. Падворкі прываблівалі людзей нацыянальнымі песнямі і танцамі, а таксама кухняй. Але ў кожным падворку не абышлося без мясцовых палатак "Лидское пиво" і г.д., якія сапсавалі нацыянальны каларыт пэўнага нацыянальнага падворка.
Мне давялося трапіць на фестываль на другі дзень, да абеду, калі ліў дождж, і вечарам, калі свяціла сонца і пацяплела. Таму шмат чаго прапусціў, а калі быць дакладней, то амаль усе выступы. Таксама быў і ў апошні дзень, але ўжо нічога цікавага не было.

Галоўная сцэна на Савецкай плошчы. Дзень першы.






На другі дзень калі ішоў дождж, народ забаўлялі цыгане і казахі. Казахі спявалі песні пад дахам, а цыганам дождж быў не па чым. Але і песні ў іх жывыя, так і хацелася кінуцца ў пляс). Малайцы адным словам.



"Фанаты" цыган. Дарэчы на той час сама шмат людзей было ў цыганоў.



А гэта галандцы. Яны хадзілі ў аранжавых капелюшах, таму зблытаць іх было немагчыма. Калі я прыйшоў на іхні падворак, то там было ціха, яны размаўлялі паміж сабой і наладжвалі апаратуру. На жаль я не ўбычыў іхні канцэрт.






Калі прыйшоў вечарам, яны ўжо сядзелі за сталом..



Шпацыр па Савецкай



Расійскі падворак. Рыцар і мусіць жаўнеры (казакі?) царскіх часоў.









Дзяўчаты з Арменіі выконваюць танец з гаршкамі






Кахахі ўвесь час усміхаліся, танцавалі і пелі песні. Здавалася, што яны былі самыя шчаслівыя на фестывалі. .



Наведальнікам казахскага падворка спадабалася фатаграфавацца ў нацыянальных казахскіх касцюмах



Казахскі падворак наведаў міністар культуры Беларусі Павал Латушка.









Весела было і ў малдаван






На нямецкім падворку было шмат людзей, праціснуцца бліжэй ну ніяк не атрымалася.



Жанчына шыюць і вяжуць



Габрэйскі дворык змяшчаўся ў былым палацы Храптовічаў, зараз музей рэлігіі. Прадстаўніца пела па-расійску з даволі моцным акцэнтам.



Усіх наведвальнікаў частавалі мацой (можа, каб абвергнуць стэрэатып пра прагных габрэяў))



Палякам і летувісам, як былым жыхарам Рэчы Паспалітай, далі па замку.. Польскі падворак размясціўся ў Новым замку, а летувіскі ў Старым. Напэўна гэта супадзенне, але сімвалічнае. А можа і не супадзенне..

Польскі падворак












Палякі пляшуць пад гербам СССР.. дзе яшчэ такое ўбачыш?..






Літоўскі падворак









Вяртаемся назад на Савецкую. Аб'яднанне "Шматгалоссе". Выступоўцы розных нацыянальнасцей.









На ўкраінскім падворку было ціха. Спазніўся..



На падворку Туркменістана плясала моладзь



На Індыйскім падворку наогул ніякіх індусаў я не бачыў



Грузінскі падворак. Прыйшоў як раз на пачатак танца. Грузінскі танец па "запальнасці" можна параўнаць хіба што з цыганскім. Мне спадабалася, таму шмат фотак.















Слабо?)









Мясцовыя фатаграфуюцца з азербайджанцамі.



На фестывалі гандлявалі шмат чым, нават жаночым абуткам..



Беларускі падворак, размясціўся каля драматычнага тэатра.



Інтэрв'ю мясцоваму тэлебачанню



Беларускія песні і пляскі












Сярод іншых ныцыянальнасцей былі: афганцы, кітайцы, татары, венесуэльцы, эстонцы, ірландцы, азербайджанцы, карэйцы, і ўсе іншыя, каго я не запомніў..

Гародня-Гродно, Мероприятия, Фестиваль национальных культур 2012

Previous post Next post
Up