(no subject)

Feb 23, 2015 21:57

Я яшчэ лічуся сярод жывых,
Але ўжо гучала "Іду на вы"...
І туман кладзецца на паплавы,
Зацірае мае абрысы.
Я яшчэ жывы, і таму іду,
Набіраю ў красоўкі свае ваду,
І ад стомы ногі мае гудуць,
І язык - бы абсыпаў прысак.

Я, магчыма, апошні між вартавых,
І таму лічуся сярод жывых.
Я за спінай чую свіст цецівы,
Але зброю не выпускаю.
І прамень апошні не дагарэў,
І кладзецца медны водсвет між дрэў,
І мяне яшчэ трымае мой гнеў -
Не пускае мяне да раю.

Previous post Next post
Up