Вашыя суседзі хочуць прачытаць гэта!

Jan 24, 2011 11:45

Originally posted by abc_in_lj at Вашыя суседзі хочуць прачытаць гэта!
З інфармацыяй часьцяком бывае як зь ежай - няма правільнай, людзі будуць есьці тую, якая ё.

На жаль, не малая колькасьць нашых суайчыньнікаў пазбаўленая сьвежага, і спажывае тухляцінку ад СБ-АНТ-БТ. Нават, калі чалавек падазрае, што яму брэшуць, цяжка знайсьці праўду з аднога толькі недаверу, нічога апроч хлусьні перад сабой ня маючы. А вось, калі хтосьці здолее данесьці рэальныя зьвесткі, дык тут ужо зусім іншая песьня.

Буклецікі прыдатныя для закідваньня ў скрынкі.

Альгарытм просты:
1. Раздрукаваць (два аркушы A4 на абодва бакі - атрымаецца адзін асобнік).
2. Перагнуць пасярэдзіне. Хопа! Маем буклет!
3. Выйсьці з кватэры і накропаць праўды ў кожную скрынку.
4. Гатова! Вы сыпанулі пясочку ў мэханізм прапагандысцкай машыны.

ПА-БЕЛАРУСКУ

Варыянт для друку: клац!
Інструкцыя: пад эмблемай GoogleDocs ёсьць мэню File, там пункт Download original, каб спампаваць.

Варыянт, каб пачытаць у нэце: клац!

ПА-РАСЕЙСКУ

Варыянт для друку: клац!
Інструкцыя: пад эмблемай GoogleDocs ёсьць мэню File, там пункт Download original, каб спампаваць.

Варыянт, каб пачытаць у нэце: праглядзець.

Заўвагі і прапановы адпраўляйце аўтарам (connect@narodny.org).

Асабіста я ўпэўнены, што гэта лепшы варыянт рэакцыі на падзеі ў краіне, чым ставіць тысяча першую карцінку са сьвечкай :)

Previous post Next post
Up