31 сьнежня. Зрабі сьвята для зьняволеных!

Dec 31, 2010 00:45

Зразумела, што гэта дзень, які звычайна прынята праводзіць з хатнімі клопатамі, але жыцьцё... Калі ласка, прыходзьце зь 9-й да 12-й на Машэрава, 8, каб забраць ды занесьці перадачкі для акрэсьцінскіх хлопцаў, ды дзяўчатаў на Скарыны, 20, а калі можаце паехаць, дык і для жодзінскіх. Давайце, хоць такім чынам нагадаем ім пра сьвята, і што мы памятаем пра іх.

Зь 9-й гадзіны на Акрэсьціна наладжанае дзяжурства (нагадаю, што 29-га пачалі вызваляць менавіта з гэтага часу). Падыходзьце сустракаць хлапцоў-малайцоў! Хоць на нядоўгі час. А калі будуць адпускаць да ночы - дык сустракаць там НГ.

Апроч таго, патрэбныя некалькі аўто на Скарыны, 20 і на Жодзіна - тэлефануйце, калі можаце дапамагчы: 378 69 05 (velcom), 651 61 27 (velcom).

Previous post Next post
Up