Fine evening

Dec 04, 2010 21:21

 зазвінелі манеткі бэліданснага шалю, запаліла каляровыя агенчыкі гірлянды, бабуля ў захапленні ад іх. у кутку мокры  бярозавы венік, а ў ім галінкі дубовыя й ядлаўца, павінны, мабыць, пахнуць, але засмучаная пачулі не можа знайсці сабе месца. значыць, я знайду ёй пару, не магу яе так пакінуць, апельсін будзе ёй perfect match. бачу, якім яны закруцяцца букетам: сонечны салодкі й гэтая драўняная як ідал Зямлі. аметыст жа ажыў, калі трапіў да яе, як яго бачу - свеціцца як вясновы блін. маркоціўся ў мяне.

я сёння наваражыла крэм з шыкоўнага шы, непаўторнага жажаба й чароўнага салодкага міндаля. ах, і, вядома, маркотнай пачулі з бі-дыстылятам (вадзічка такая высокай ачысткі). не ведаю, як быя жыла без гэтага усяго! mylo.by - фарэвэр!! мо які вар'ят будзе шукаць-шукаць, як я, і знойдзе. поспеху, вар'ят!

evening, наваражыла

Previous post Next post
Up