Sep 06, 2010 00:02
Туды, дзе не
кранае
Вока і шмат карункаў
Здаецца, абяцаў мне
Сотню пацалункаў.
Сто небаў розных
Як сто дарункаў,
Сто непаўторных,
Розных пацалункаў.
І пацякуць нястрымна гукі
Мелодыі павольнай альбо хуткай,
Што граюць аднога музыкі рукі
Гульнёй на струнах гнуткіх.
З наступным кожным рухам
Нярвовае ўспыхвае чаканне,
А кампазіцыя з салодкіх гукаў
Ахайна…
Уздыхам чыніць заміранне
Ад даляглядаў небаў розных
І невыказна дарагіх дарункаў,
Ад ста пакутных, непаўторных,
Бясконца розных пацалункаў.
Дзе не кранае
Вока, дзе шмат карункаў,
Пра тысячы мелодый пацалункаў
Блукае думка.
[я ж калісьці...дзіўная справа! дзіўна неактуальная]
верш,
вар'яцтва