Мару..

Aug 19, 2010 11:55

  хачу зімы...
не, не таму што лета так палае, я горач люблю. як-небудзь паразважаю пра гэта, а зараз мне бы зімы, ці лепш, як кажа бабуля, цёмнай восені... вось яна, уся такая няўтульная, суровая, маўклівая, больш адчайная ніж зіма. у чым адчай? ты хапаешся за апошні колер сонца - жоўтае ліце - нібыта працягваеш рукі: ну зараз яшчэ трошкі, а потом..ну а зараз. і непазбежна, застаецца прымірыцца.
але пра цёмную восень...
я бачу яе далёка ад горада... там яна панна! голыя, але загадкавыя галіны дрэў, якія спакойна стаяць (прымірыліся... трэба ў іх павучыцца); цёмныя вільготныя палі; лясное лісце на доле; лясы... і сонца, усё ж такі сонца! яно як прыправа. надае незабыўны шарм цёмнай восені... пахне садам. а халодныя антоноўкі! проста з зямлі, ад яблыні, якую ведаеш усё сваё жыццё! сок сцякае па бабульчынай камузэльцы, а пасмы валасоў збягаюць з-пад ейнай квятастай хустачкі... 
яна мяне вабіць... можна скінуць сваю (хоць і улюбёную кажуру): высокія абцасы, шчыльныя джынсы, кароткія спадніцы. захутацца ў старэнькія рэчы (у два разы станаўлюся большая, і трэ трохі налаўчыцца зграбна рухацца)), абуць зусім старажытныя буты - і ў лес. і самае галаўнае пра што мару: закрыць валасы хусткай (не завазваць, адмыслова накнуць)... прыгожай, на крэмавым фоне ўзор і чырвоныя ружы, па краёх махра... забраць валасы, закалоць... пакінуць завушніцы, каб яны танчылі пры рухах.
таму я хачу зіму, каб закрыцца, захутацца... каб на бачылі маіх валасоў, не сачылі за нагамі, каб не пускалі сліну па выгібу ў нізе спіны. не магу не насіць прывабную вопратку... можа як кампэнсацыя ў мяне такі закрыты пагляд.

цёмная восень, мара

Previous post Next post
Up