Бабёр, які напаў на ката ў Вільні, затрыманы на 14 сутак фота

May 13, 2013 14:38

Бабёр, які напаў на ката ў Вільні, затрыманы на 14 сутак фота

У панядзелак у Вільні на тэрыторыю школы, размешчанай па адрасе ул. Друскіё, 11 (гімназія імя Яна Паўла ІІ), зайшоў бабёр.

Жывёліна паводзілася агрэсіўна і напала на ката.

Бабра на тэрыторыі школы заўважыў кіроўца таксі. Мужчына ўбачыў, як бабёр напаў на ката, і паспяшаўся пра гэта паведаміць у паліцыю.

На месца здарэння раніцай прыбылі паліцыянты, якія вырашалі, што рабіць з жывёлай - хутка ў школу павінна былі пачаць збірацца дзеці, а бабёр, падобна, нікуды сыходзіць не збіраўся.

Агрэсіўны бабёр зачынены ў каранцін на 14 дзён.

Па словах Лаліты Грэблікене, работніцы Асацыяцыі па ахове жывёл, можна было б адпусціць бабра ў які-небудзь вадаём пад Вільняй, калі б ён не ўкусіў ката і не нападаў на людзей. Падазраюць, што бабёр хворы на шаленства.

Па бабра прыехалі работнікі каўнаскай службы аховы жывёл. Яны без праблем злавілі яго пры дапамозе пятлі. У скрыні жывёла паводзілася агрэсіўна.

Грэблікене выказала здагадку, што бабёр наўрад ці хворы на шаленства, магчыма, ён агрэсіўна паводзіць сябе, бо напалоханы людзьмі.

«Калі б побач з вамі стаялі нейкія волаты, як бы вы сябе адчувалі?», - сказала спецыяліст і прасіла людзей не набліжацца да клеткі і не фатаграфаваць.

Калі праз 14 дзён высветліцца, што бабёр не хворы, то яго выпусцяць у вадаём.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=109515
Previous post Next post
Up