Выйшаў з друку пераклад на беларускую мову працы вядомага літоўскага даследчыка Артура Дубоніса пад назвай «Лейці вялікага князя літоўскага».
![](http://ic.pics.livejournal.com/arche_paczatak/28315973/14238/14238_300.jpg)
Гэтая кніга - даследаванне нараджэння, развіцця і заняпаду ў Вялікім Княстве Літоўскім служылага саслоўя лейцяў. Лейці служылі ў якасці памежнай варты, абаранялі замкі, прадстаўлялі велікакняскую ўладу на ўскраінах і ўтаймоўвалі незадаволеных ёй; пазней яны даглядалі коней гаспадара і суправаджалі яго ў падарожжах. Праз звыклую сучаснаму чытачу структуру палітычных і эканамічных адносін, на якіх грунтавалася Вялікае Княства Літоўскае, у кнізе праступае структура асабістых сувязяў паміж яго людзьмі, ад гаспадара да служылага лейця.
ЗМЕСТ КНІГІ Ў PDF ДАСТУПНЫ
ТУТ.
Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас
dastauka@arche.by.
Цана (з улікам паштовай дастаўкі) - 149 тыс. рублёў. Па Мінску магчыма забраць выданне самастойна (па цане 129 тыс. рублёў) або замовіць дастаўку кур’ерам.
Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Кніга Дубоніса», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі.
Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.