Страна победившего идиотизЬма.

Aug 18, 2014 18:45

Задрало! Все задрало! Неделя негатива - как в дерьме купаюсь. А тут еще утром приходит хозяин участка, который я использую по решению сельсовета. То что он собрался продавать дом, я знал об этом раньше - наши хорошие знакомые (считал друзья), еще на прошлой неделе, когда мы проставлялись за свадьбу сына, сообщили, что он выставил "на кастинг" дом. ( Read more... )

Жысць.

Leave a comment

vitaly68 August 18 2014, 21:10:30 UTC
Допіс, які прымушае думаць. Дзякуй Вам!

Reply

araty August 18 2014, 21:13:27 UTC
Вось, спадар Віталь, што яшчэ дае ЖЖ - мы розныя . Розныя беларусы. Розныя рускія. Есьць дрэнныя. Есьць, як я ў гэтым посце, проста пакрыўджаныя, незразумелыя. Але цалкам мы ўсё ж людзі, так?

Reply

vitaly68 August 18 2014, 21:33:42 UTC
Так, спадар Генадзь, людзі. Я вось зараз успомніў нашых старых будзянцоў. Якія яны? Як для мяне, дык усе добрыя, але-ж нехта зь іх на пачатку 90-х спаліў поле чалавеку, свайму-ж аднавяскоўцу, які вырашыў тады стаць фэрмэрам. Цяпер ужо Буда ня тая. На кладбішчы будзянцоў болей, чым у вёсцы. Маладыя ўсе ў раёне. А ў вёсцы ўсё больш нейкая навалач ды п'янь.

Reply

araty August 19 2014, 07:58:42 UTC
І галоўнае ж - месца ў ваколіцах Буды цудоўнейшыя - і лес, і ўзгор'е, і Птіць, і Арэся блізка - не месца - рай. Штосьці не так у гэтым свеце.

Reply

vitaly68 August 18 2014, 21:41:20 UTC
Цяпер у людзей галоўны крытэрый посьпеху - грошы. Як хто здолеў накрасьці, дык яго і паважаюць, і ня любяць адначасова. Паважаюць, бо чалавек мае грошы, добры дом, машыну не ябы-якую, усім дзецям кватэры ў горадзе пакупляў, а ня любяць, бо зайздросьцяць. А як хто ня п'е, ня курыць, шмат працуе, дык скажуць, што чалавек харошы, але-ж непрабіўны, дурань.

Reply

araty August 19 2014, 07:49:02 UTC
Вы маеце рацыю, спадар Віталь - калі меркай далавечай вартасьці становяцца, грошы, то і лагічна, што па колькасьці гэтых грошай і аценьсаюць якасьці чалавека, нават яго розум. І тое, што да мяне ставяцца ў большасьці не блага, а менавіта як Вы напісалі "чалавек харошы, але-ж непрабіўны, дурань", то ж правільна падмечана. Хутчэй проста заўжды ёсьць колькі асобін у чалавечым статку, якім прыемна зрабіць другому чалавеку балюча. І яны дасягаюць майстэрства ў свае гэтай чорнай справе. Іх мала, але вось жа так давядуць, што ўвесь свет чорным падаецца.
Дзякуй - на гэты момант для мяне вельмі карысная думка.

Reply


Leave a comment

Up