Тупік

Mar 24, 2014 10:43

Глядзў учора выступ Лукашэнка перад журналістамі. Спадабалася, што не дзяліў украінцаў, а рабіў націск, што гэта адзіны народ. Спадабалася як сказаў пра западэнцаў, што гэта вельмі працавіты люд ( Read more... )

дэпрэсіўнае

Leave a comment

araty March 24 2014, 11:17:54 UTC
Надзея -матка дурных. Вось такое вычытаў у Гарэцкага:)
Але тут не толькі надзея, тут разважанні. На мясцовым форуме ўзімку неяк зайшла спрэчка наконт арміі, афганцаў. Я паважаю тых, хто ўвогуле добрасумленна выконвае свой абавязак, але ўпэўнены, што незалежнасць Беларусі можа захаваць толькі моцная, прагматычная эканоміка і аб'яднанае грамадства. Грамадзяне для мяне, гэта тыя жыхары краіны, якія маюць сваю кропку погляду, могуць яе адстойваць і несці адказнасць за выбар. Астатнія - проста жыхары, насельніцтва. Без моцнай эканомікі з намі і ваяваць не трэба, што яскрава паказалі падзеі 2011 году. Без моцнай, адказнай грамады, якая разумее як і што творыцца ў эканоміцы і палітыцы, і лічыць сябе неад'емнай часткай краіны, без такой грамады краіну можна проста парваць на часткі дзякуючы сучасным тэналогіям уздзеяння на калектыўнае несвядомае. Лукашэнка зацікаўлены ў свае ўладзе, таму ён павінен быць зацікаўлены і ў моцнай эканоміцы. Правалы ў мадэрнізацыі і сельскай гаспадарцы яскрава сведчаць, што безініцыятыўнае насельніцтва не зможа ўзняць эканоміку, таму трэба даваць ініцыятыву людзям. А каб ініцыятыва на была накірована ў злачынным накірунку, для гэтага патрэбен кантроль грамады, а для грамады патрэбны грамадзяне. То бок нашыя інтарэсы, як мне падалося, супадаюць.
Вось так я думаў. Ен думае неяк іначай.Я не разумею.

Reply


Leave a comment

Up