МАГУ, АЛЕ НЕ ЎМЕЮ

Feb 20, 2009 08:49

Быў вечар. Пахла грэйпфрутам. Мы сядзелі ўдваіх на тэрасе дома ў раёне Ямін Мошэ і пілі каву.
- Не рабі, калі ласка, калажаў са сваіх успамінаў, - пачаў ціха мой сябар, адклаўшы рукапіс. - Няма гэтага горада. Ён быў толькі такім у 60-я. Зараз гэта шэры, закінуты, скалечаны горад. Пішы рэалістычна. Як Дастаеўскі...
- Я прывязаны не да двароў і зэдлаў, а да паветра і неба. Я магу напісаць, і як Канэці, і як Пруст, але я не ўмею...

miniatures

Previous post Next post
Up